Юбіляры ліпеня

1 – 90 гадоў з дня нараджэння Шакуравай Галіны Пятроўны (нар. у 1929 г.), беларускага мовазнаўца, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі. У 1965-1984 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

3 – 80 гадоў з дня нараджэння Караткевіча Уладзіміра Аляксандравіча (1939 – 1999), беларускага акцёра, рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1997). У 1975-1981 гг. працаваў галоўным рэжысёрам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

 

5 – 80 гадоў з дня нараджэння Каранеўскага Аляксандра Рыгоравіча (1939, в.Мілушава Навагрудскага раёна – 2003), беларускага краязнаўца, музеязнаўца, журналіста.

7 – 90 гадоў з дня нараджэння Касабуцкага Леаніда Антонавіча (нар. у 1929 г.), мікрабіёлага, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1960-1978 гг.працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.

7 – 75 гадоў з часу стварэння ААТ “БелКрэда”, швейнага прадпрыемства ў складзе канцэрна “Беллегпрам” (Навагрудак; 1944).

 

7 – 75 гадоў з дня нараджэння Жарскага Івана Міхайлавіча (нар. у 1944 г., в.Вярбіцы Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне неарганічнай хіміі, прафесара, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі, ганаровага хіміка Беларусі, кавалера ордэна Пашаны.

7 – 60 гадоў з дня нараджэння Лісава Аляксандра Генадзьевіча (нар. у 1959 г., Шчучын), беларускага гісторыка, мастацтвазнаўца, краязнаўца, педагога.

9 – 90 гадоў з дня нараджэння Мендарава Пятра Афанасьевіча (1929 – 2009), беларускага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча. У 1974-1985 гг. – першы сакратар Гродзенскага гаркама камітэта КПБ. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Знак Пашаны”.

9 – 75 гадоў з дня нараджэння Залеўскай Ніны Канстанцінаўны (нар. у 1944 г.), беларускага балетмайстра, харэографа, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За ўклад у выхаванне творчай моладзі”. У 1976 г. стварыла ансамбль танца “Праліца”, які атрымаў званне народнага. У 2001-2008 гг. – мастацкі кіраўнік народнага ансамбля танца “Гарадзенскія карункі”, які з’яўляецца заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь.

11 – 80 гадоў з дня нараджэння Казлоўскай Любові Пятроўны (нар. у 1939 г., в.Малыя Жукавічы Бераставіцкага раёна), работніка сельскай гаспадаркі, жывёлавода, поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы.

11 – 70 гадоў з дня нараджэння Ламана Пятра Аляксандравіча (нар. у 1949 г., в.Маласельцы Карэліцкага раёна), беларускага акцёра, празаіка, паэта. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

 

 

12 – 125 гадоў з дня нараджэння Уса Антона Антонавіча (1894, в.Мішуковічы Іўеўскага раёна – 1980), беларускага і рускага грамадска-культурнага дзеяча, мастацтвазнаўца, літаратуразнаўца, педагога, прафесара.

12 – 90 гадоў з дня нараджэння Гічана Антона Уладзіміравіча (1929 – 1987), работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). У 1952-1972 гг. працаваў брыгадзірам, загадчыкам вытворчага участка калгаса “1 Мая” Шчучынскага раёна. У 1972-1976 гг. – загадчык жывёлагадоўчай фермы калгаса “1 Мая” Шчучынскага раёна. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

14 – 220 гадоў з дня нараджэння Патоцкага Леана (1799 – 1864), пісьменніка, мемуарыста, падарожніка, удзельніка паўстання 1830-1831 гг. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1820 г. жыў у маёнтку графа Тышкевіча каля Свіслачы. Яго “Мемуары пана Камертона” змяшчаюць апісанні магнацкіх рэзідэнцый у Свіслачы, Дзярэчыне, Зэльве.

14 – 70 гадоў з дня нараджэння Шубінай Таццяны Сямёнаўны (нар. у 1949 г.), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), педагога, аднаго са стваральнікаў самадзейнага аб’яднання народнай творчасці “Гарадзенскі каларыт”, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2004).

15 – 60 гадоў з дня нараджэння Вашкевіча Віктара Вітольдавіча (1959 – 2011), беларускага музыканта (цымбалы), педагога, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Музыкант года” (2006). Працаваў у Гродзенскім музычным вучылішчы, заслужаным калектыве Беларусі ансамблі танца, музыкі і песні “Белыя росы”. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

 16 – 75 гадоў з пачатку вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну (1944).

 

 

16 – 60 гадоў з дня нараджэння Баброўскай Святланы Ігараўны (нар. у 1959 г.), беларускай актрысы, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Артыст года” (2003). З 1993 г. працуе ў Гродзенскім абласным тэатры лялек.

 

16 – 50 гадоў з дня нараджэння Мінеўскага Андрэя Пятровіча (нар. у 1969 г., Гродна), беларускага спартсмена (гандбол), заслужанага майстра спорту СССР, майстра спорту міжнароднага класа, чэмпіёна XXV летніх Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона).

17 – 75 гадоў з дня нараджэння Данільчык Зінаіды Пятроўны (нар. у 1944 г.), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1972 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

17 – 70 гадоў з дня нараджэння Івуця Рамана Баляслававіча (нар. у 1949 г., в.Сцігане Іўеўскага раёна), беларускага эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.

 

17 – 60 гадоў з дня нараджэння Русілкі Вольгі Іванаўны (нар. у 1959 г., в.Бершты Шчучынскага раёна), беларускай паэтэсы, літаратуразнаўца, педагога, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2004), выдатніка адукацыі Беларусі.

 

20 – 100 гадоў з дня нараджэння Кулагі Георгія Вікенцьевіча (1919 – 1990), беларускага вучонага-рэўматолага, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1961 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.

21 – 90 гадоў з дня нараджэння Каваленкі Віктара Антонавіча (1929 – 2001), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі, доктара філалагічных навук, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980). У 1948 г. скончыў Лідскае педагагічнае вучылішча. Працаваў настаўнікам у Дабравольскай школе Свіслацкага раёна, дырэктарам Камелішскай, а пасля Жукойненскай сярэдніх школ на Астравеччыне.

22 – 70 гадоў з дня нараджэння Рашэтнікава Сяргея Васільевіча (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага палітолага, педагога, доктара палітычных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі.

23 – 120 гадоў з дня нараджэння Лукомскага Паўла Яўгенавіча (1899, Гродзеншчына – 1974), расійскага кардыёлага, акадэміка АМН СССР, доктара медыцынскіх навук, прафесара, Героя Сацыялістычнай Працы (1969), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1969). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

24 – 80 гадоў з дня нараджэння Пракаповіча Валерыя Канстанцінавіча (1939 2015), беларускага вучонага ў галіне спартыўнай медыцыны. З 1968 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, з 1990 г. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

26 – 75 гадоў з дня нараджэння Шаркоўскага Яўгена Канстанцінавіча (нар. у 1944 г., Масты), беларускага вучонага ў галіне біялогіі і эканомікі, педагога.

28 – 140 гадоў з дня нараджэння Рагулі Васіля Цімафеевіча (1879, в.Ачукевічы Навагрудскага раёна – 1955), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, педагога.

28 – 90 гадоў з дня нараджэння Кавалевіча Аляксея Пятровіча (1929, в.Мілявічы Мастоўскага раёна – 2014), журналіста, педагога, пісьменніка, паэта, выдатніка народнай асветы Беларусі, заслужанага журналіста Беларусі. Настаўнічаў у Воранаўскім раёне.

 

 

28 – 80 гадоў з дня нараджэння Гайдашова Георгія Яўстратавіча (1939 2013), беларускага вучонага ў галіне спартыўнай медыцыны, педагога. З 1963 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, з 1989 г. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

28 – 20 гадоў з часу стварэння Нацыянальнага парка “Нарачанскі”, дзяржаўнай прыродаахоўнай установы (Мядзельскі, Вілейскі, Пастаўскі, Смаргонскі раёны; 1999).

29 – 90 гадоў з дня нараджэння Гельберга Іллі Самуілавіча (нар. у 1929 г.), вучонага ў галіне фтызіятрыі, аднаго са стваральнікаў навуковай школы па фтызіятрыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1959-1960 гг. працаваў у Гродзенскім абласным супрацьтуберкулёзным дыспансеры, з 1960 г. – у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

 

29 – 80 гадоў з дня нараджэння Трашкеева Юрыя Анатольевіча (1939  – 2014, Гродна), акцёра, заслужанага артыста Расіі. З 1988 г. працаваў у Гродзенскай абласной філармоніі, у 1984-1985 і з 1997 г. – у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

30 – 290 гадоў з дня нараджэння Масальскага Ігнацы Якуба (1729, в.Алекшыцы Бераставіцкага раёна – 1794), рэлігійнага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, асветніка, доктара кананічнага і рымскага права.

 

31 – 60 гадоў з дня нараджэння Мартынчука Васіля Міронавіча (нар. у 1959 г.), мастака (жывапіс, кераміка), скульптара, педагога, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Мастак года” (2010). З 1991 г. жыве ў Гродне.