Юбіляры лютага

125 гадоў з дня нараджэння Розанава Васіля Данілавіча (1901–1944), кіраўніка антыфашысцкай падпольнай арганізацыі ў Гродне падчас Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна горада Гродна (1964).


1 – 230  гадоў з дня нараджэння Брастоўскага Караля (1796, в.Міхалішкі Астравецкага раёна – 1854), грамадскага дзеяча, землеўладальніка, вынаходніка, рэфарматара.


2 – 60  гадоў з дня нараджэння Бажука Васіля Уладзіміравіча (1966 – 1985), удзельніка вайны ў Афганістане, кавалера ордэна Чырвонай Зоркі. Працаваў на Гродзенскім заводзе “Радыёпрыбор”.


3 – 90 гадоў з дня нараджэння Войшніса Вацлава Эдуардавіча (1936, в. Даўкшаны Воранаўскага раёна – 2008), расійскага гісторыка, доктара гістарычных навук (1983), прафесара (1984), ганаровага работніка вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (2001).


3 – 75 гадоў з дня нараджэння Гарачова Уладзіміра Фёдаравіча (1951 – ?), музычнага дзеяча, кампазітара, аранжыроўшчыка, харавога дырыжора. У 1995-2005 гг. – кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі “Калі ласка” Лідскага гарадскога дома культуры.


6 – 80 гадоў з дня нараджэння Шынтара Аркадзя Мікалаевіча (нар. у 1946 г., в.Сяцевіна Навагрудскага раёна), беларускага паэта.


7 – 480 гадоў з дня нараджэння Еўлашоўскага (Еўлашэўскага) Фёдара Міхайлавіча (1546 – пасля 1616 ці 1619), беларускага грамадскага дзеяча, пісьменніка-мемуарыста. У 1592-1613 гг. – падсудак Навагрудскага земскага суда.


7 – 100 гадоў з дня нараджэння Кандрацьевай Святланы Вітальеўны (1926 – 2004), беларускага вучонага-псіхолага, доктара псіхалагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. З 1979 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


7 – 70 гадоў з дня нараджэння Майсевіч Марыі Леанідаўны (1956, в.Святляны Смаргонскага раёна – 2011), беларускага музеязнаўца. Працавала ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.


8 – 160 гадоў з дня нараджэння Бакста (сапр. Розенберг) Льва Самойлавіча (1866, Гродна – 1924), тэатральнага мастака, графіка, жывапісца, кніжнага ілюстратара.


8 – 30 гадоў з дня стварэння ўстановы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” (1996).


11 – 230 гадоў з дня нараджэння Бжастоўскага Караля (1796, в.Міхалішкі Астравецкага раёна – 1854), грамадскага дзеяча, землеўладальніка-рэфарматара, вынаходніка.


11 – 110 гадоў з дня нараджэння Макухі Міхаіла Пятровіча (1916 – 1992, Гродна), беларускага вучонага ў галіне хіміі і фармацэўтыкі. З 1961 г. працаваў у ГрДМІ.


11 – 75 гадоў з дня нараджэння Барысевіча Аляксандра Аляксандравіча (1951, в.Белякі Дзятлаўскага раёна – 2004), тэатральнага рэжысёра.


12 – 75 гадоў з дня нараджэння Сямака Алега Мсціслававіча (1951, в.Лунна Мастоўскага раёна – 1995), беларускага філосафа.


13 – 220 гадоў з дня нараджэння Корсака Юльяна (1806, Слонім – 1885), паэта, перакладчыка. З 1830 г. жыў у в.Страла Дзятлаўскага раёна, у канцы жыцця – у Навагрудку. Выбіраўся старшынёй Слонімскага павятовага гранічнага суда.


13 – 80 гадоў з дня нараджэння Пеліха Сяргея Аляксандравіча (нар. у 1946 г., Смаргонскі раён), беларускага вучонага, доктара эканамічных навук, прафесара, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі.


13 – 75 гадоў з дня нараджэння Тумас Ніны Іосіфаўны (1951, Ваўкавыск – 2008), беларускага вучонага, кандыдата эканамічных навук.


14 – 70 гадоў з дня нараджэння Ягоўдзіка (сапр. Ягаўдзік) Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1956 г., в.Кастровічы Слонімскага раёна), беларускага пісьменніка, драматурга, літаратурнага крытыка, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1994).


16  –  125 гадоў з дня нараджэння Богуша-Шышкі Мар’яна (1901, в.Трокенікі Астравецкага раёна – 1995), беларускага мастака, педагога.


17 – 130 гадоў з дня нараджэння Эйнхорна Машэ  (1896, Ваўкавыск – 1966), амерыканскага ўрача-гастраэнтэролага.


20  –  75 гадоў з дня нараджэння Мазуркевіча Аляксандра Міхайлавіча (нар. у 1951 г.), беларускага вучонага, кандыдата тэхнічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі. У 1978-1994 гг. працаваў на Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання.


21 – 90 гадоў з дня нараджэння Жаўнеркі Канстанціна Андрэевіча (1936 г., в.Плянта Навагрудскага раёна – ?), беларускага вучонага-хіміка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).


23 – 130 гадоў з дня нараджэння Шварца Уільяма Самуэля (1896, Смаргонь – 1977), амерыканскага мастака.


 23 – 100 гадоў з дня нараджэння Бадакова Аляксандра Васільевіча (1926 – 2014), беларускага філосафа, кандыдата філасофскіх навук (1958), прафесара (1978), рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы (1973 – 1994). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1977). Яго імя занесена ў Кнігу славы г.Гродна (2008).


24 – 150 гадоў з часу заснавання ГУКВП “Гроднаводаканал” (1876).


24 – 90 гадоў з дня нараджэння Лабко Георгія Мікалаевіча (1936, в.Дакудава Лідскага раёна – 1997), беларускага вучонага-даследчыка ў галіне патафізіялогіі.


29 – 70 гадоў з дня нараджэння Памецькі Ніны Казіміраўны (нар. у 1956 г., в.Косцевічы Астравецкага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1982 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.