Юбіляры лютага

175 гадоў з дня нараджэння Лабецкай Ганны Георгіеўны (нар. у 1947 г., в. Целякі Свіслацкага раёна), беларускага вучонага ў галіне біялогіі.


1 70 гадоў з дня нараджэння Гібок-Гібкоўскага Алеся (сапр. Гібкоўскі Аляксандр; нар. у 1952 г., в. Рупейкі Ваўкавыскага раёна), беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста, журналіста.


290 гадоў з дня нараджэння Дзелянкоўскага Мікалая Іванавіча (нар. у 1932 г., г. Скідзель Гродзенскага раёна), беларускага пісьменніка, журналіста. У 1957-1962 гг. працаваў у рэдакцыі лідскай газеты “Уперад”, кіраваў раённым літаратурным аб’яднаннем.


260 гадоў з дня нараджэння Казулі Сяргея Віктаравіча (нар. у 1962 г., Гродна), беларускага гісторыка. З 1987 г. – супрацоўнік Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі.


580 гадоў з дня нараджэння Жылінскага Міколы (Мікалая Міхайлавіча; нар. у 1942 г., в. Камяніца Ваўкавыскага раёна), беларускага журналіста, гісторыка. У 1968-1973 гг. працаваў памочнікам сакратара Гродзенскага абкама КПБ, у 1973-1975 гг. – намеснік рэдактара газеты “Гродзенская праўда”.


7160 гадоў з дня нараджэння Акушкі Уладзіміра Фульгенцьевіча (1862, Ашмяны – 1919), малдаўскага жывапісца і мастацкага педагога.


8 60 гадоў з дня нараджэння Шпакава Андрэя Іванавіча (нар. у 1962 г.), беларускага вучонага ў галіне спартыўнай медыцыны, кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта ГрДУ імя Я. Купалы.


1080 гадоў з дня нараджэння Аляксеевай Тамары Сцяпанаўны (нар. у 1942 г., Гродна), беларускай спартсменкі (спартыўная гімнастыка), трэнера. Майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі.

 


11200 гадоў з дня нараджэння Куліны Васіля Пятровіча (1822, Слонімскі павет – 1897), беларускага педагога і публіцыста. Выкладаў у Гродзенскай мужчынскай гімназіі, быў інспектарам Віленскай навучальнай акругі, па яго ініцыятыве ў Гродзенскай і Мінскай губернях адкрыта больш за 30 народных школ.


1175 гадоў з дня нараджэння Нікіціна Аляксандра Віктаравіча (нар. у 1947 г.), беларускага фізіка, педагога. З 1981 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


1280 гадоў з дня нараджэння Буралкіна Генадзя Васільевіча (нар. у 1942 г.), беларускага скульптара, графіка, лаўрэата прэміі Міністэрства культуры Беларусі. У 1970-я гг. працаваў у Гродне.

 


13 110 гадоў з дня нараджэння Панкрат Ганны Купрыянаўны (1912 – 1995), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі. У 1947-1972 гг. працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


1480 гадоў з дня нараджэння Прэдкі Канстанціна Рыгоравіча (1942, в. Пацавічы Мастоўскага раёна – 2000), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.


15110 гадоў з дня нараджэння Марціросава Гургена Амірханавіча (1912 – 1995), беларускага філосафа. У 1945-1995 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


20 130 гадоў з дня нараджэння Жангаловіча Івана Данілавіча (1892, Гродна – 1981), расійскага вучонага-геадэзіста, гравіметрыста і астранома, аднаго з заснавальнікаў касмічнай геадэзіі, доктара фізіка-матэматычных навук, заслужанага дзеяча навукі Расіі.


22 90 гадоў з дня нараджэння Міско Івана Якімавіча (нар. у 1932 г., в. Чамяры Слонімскага раёна), беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.


22 – 80 гадоў з дня нараджэння Філіповіча Мікалая Фаміча (нар. у 1942 г., Свіслач), беларускага вучонага ў галіне неўрапаталогіі, акадэміка Беларускай інжынернай акадэміі, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі геранталогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1965 г. скончыў ГрДМІ. У 1965-1972 гг. – галоўны ўрач Поразаўскай пасялковай бальніцы. У 1974-1980 гг. – намеснік галоўнага ўрача Свіслацкага раёна.


23 – 60 гадоў з дня нараджэння Прасвірнінай Ірыны Барысаўны (нар. у 1962 г.), беларускага матэматыка, дацэнта ГрДУ імя Я. Купалы.


24 120 гадоў з дня нараджэння Геніюша Янкі (Івана Пятровіча; 1902 – 1979), беларускага грамадскага дзеяча, урача, бібліяфіла. З 1956 г. жыў і працаваў у г. п. Зэльва.

 


26 – 70 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Уладзіміра Ягоравіча (нар. у 1952 г.), беларускага дзяржаўнага дзеяча. У 2001-2010 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама.


27 70 гадоў з дня нараджэння Бародкі Мікалая Іванавіча (нар. у 1952 г., в. Клепачы Бераставіцкага раёна), беларускага ўрача-хірурга, аўтара рацыяналізатарскіх прапаноў у хірургіі.


28 90 гадоў з дня нараджэння Корзуна Эдуарда Сямёнавіча (1932 – 2001), беларускага педагога, краязнаўца. Настаўнічаў у Гальшанскай СШ Ашмянскага раёна, заснаваў Гальшанскі школьны гісторыка-краязнаўчы музей.