Юбіляры лютага

 

 

120 гадоў з дня нараджэння Розанава Васіля Данілавіча (1901–1944), кіраўніка антыфашысцкай падпольнай арганізацыі ў Гродне падчас Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна горада Гродна.

3 – 100 гадоў з дня нараджэння Хмялеўскага Аркадзя Сільвестравіча  (1921 – 1987), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945). Працаваў у Гродзенскім гарадскім аддзеле НКДБ.

3  –  70 гадоў з дня нараджэння Гарачова Уладзіміра Фёдаравіча (нар. у 1951 г.), музычнага дзеяча, кампазітара, аранжыроўшчыка, харавога дырыжора. У 1995-2005 гг. – кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі “Калі ласка” Лідскага гарадскога дома культуры.

 

 

4 – 310 гадоў з дня нараджэння Ябланоўскага Юзафа Аляксандра  (1711 – 1777), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, гісторыка, мецэната. У 1755-1772 гг. – навагрудскі ваявода. Аднавіў Навагрудскі замак.

4 – 300 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Ежы  (1721, Дзятлава – 1754), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага. У 1746-1754 гг. – навагрудскі ваявода.

6 – 75 гадоў з дня нараджэння Шынтара Аркадзя Мікалаевіча (нар. у 1946 г., в.Сяцевіна Навагрудскага раёна), беларускага паэта.

7 – 475 гадоў з дня нараджэння Еўлашоўскага (Еўлашэўскага) Фёдара Міхайлавіча (1546 – пасля 1616 ці 1619), беларускага грамадскага дзеяча, пісьменніка-мемуарыста. У 1592-1613 гг. – падсудак Навагрудскага земскага суда.

8 – 130 гадоў з дня нараджэння Валадкевіча Каспара Восіпавіча (1891 – 1970), беларускага рымска-каталіцкага святара, грамадскага дзеяча. У 1929-1933 гг. служыў ксяндзом у Малой Бераставіцы, з 1934 г. – пробашч у Квасоўцы (Гродзенскі раён), перад вайной у Анжадаве (Ашмянскі раён).

8 – 90 гадоў з дня нараджэння Баршчэўскага Васіля (1931, в.Бандары Гродзенскага раёна – 2000), польскага пісьменніка.

 

 

8 – 25 гадоў з дня стварэння Установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” (1996).

10 – 80 гадоў з дня нараджэння Спаса Уладзіміра Уладзіміравіча (нар. у 1941 г., Гродна), беларускага вучонага ў галіне анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэнсіўнай тэрапіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1970 г. працаваў у ГрДМУ.

 

 

11 – 225 гадоў з дня нараджэння Бжастоўскага Караля (1796, в.Міхалішкі Астравецкага раёна – 1854), грамадскага дзеяча, землеўладальніка-рэфарматара, вынаходніка, удзельніка паўстання 1830-1831 гг.

11 – 180 гадоў з дня нараджэння Бранта Юзафа (1841 – 1915), польскага мастака. Некаторы час жыў у аг. Лунна Мастоўскага раёна.

11 – 70 гадоў з дня нараджэння Барысевіча Аляксандра Аляксандравіча (1951, в.Белякі Дзятлаўскага раёна – 2004), тэатральнага рэжысёра.

11 – 60 гадоў з дня нараджэння Банадысева Сяргея Аляксандравіча (нар. у 1961 г., Шчучынскі раён), беларускага вучонага ў галіне раслінаводства, кандыдата сельскагаспадарчых навук.

 

11 – 60 гадоў з дня нараджэння Палуяна Уладзіміра Мікалаевіча (нар. у 1961 г., в.Некрашэвічы Карэліцкага раёна), беларускага дзяржаўнага дзеяча. У 2009-2014 гг. – міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

12 – 70 гадоў з дня нараджэння Сямака Алега Мсціслававіча (1951, в.Лунна Мастоўскага раёна – 1995), беларускага філосафа.

13 – 80 гадоў з дня нараджэння Ларына Фёдара Сямёнавіча (1941 – 1996), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара біялагічных навук. З 1967 г. працаваў у Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі ў Гродне.

13  –  80 гадоў з дня нараджэння Явец Ларысы Васільеўны (1941 – ?), беларускага вучонага ў галіне педыятрыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1968 г. працавала ў ГрДМУ.

 

 

13 – 75 гадоў з дня нараджэння Пеліха Сяргея Аляксандравіча (нар. у 1946 г., Смаргонскі раён), беларускага вучонага, доктара эканамічных навук, прафесара, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі.

13 – 70 гадоў з дня нараджэння Тумас Ніны Іосіфаўны (1951, Ваўкавыск – 2008), беларускага вучонага, кандыдата эканамічных навук.

14  –  80 гадоў з дня нараджэння Валеха Зінаіды Васільеўны (нар. у 1941 г., в.Вангі Лідскага раёна), беларускага гаспадарчага і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі.

15 – 110 гадоў з дня нараджэння Бажоры Фёдара Максімавіча (1911 – 1966), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945). Прымаў удзел у вызваленні Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

15 – 100 гадоў з дня нараджэння Баня Мікалая Сцяпанавіча (1921 – 1995), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вучонага-фізіёлага, кандыдата медыцынскіх навук (1954), дацэнта (1958). У 1947-1950 гг. працаваў урачом у Дзятлаўскім раёне. Пахаваны ў в. Накрышкі Дзятлаўскага раёна.

16  –  120 гадоў з дня нараджэння Богуша-Шышкі Мар’яна (1901, аг.Тракенікі Астравецкага раёна – 1995), польскага мастакака, педагога.

16 – 80 гадоў з дня нараджэння Котава Сяргея Міхайлавіча (нар. у 1941 г., в.Зарудаўе Мастоўскага раёна), заслужанага работніка аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

17 – 125 гадоў з дня нараджэння Эйнхорна Машэ  (1896, Ваўкавыск – 1966), амерыканскага ўрача-гастраэнтэролага.

17 – 80 гадоў з дня нараджэння Качалавай Галіны Мікалаеўны (нар. у 1941 г.), беларускага музычнага педагога, выдатніка адукацыі Беларусі, заслужанага работніка культуры Беларусі. У 1960-1980 гг. – салістка народнага ансамбля песні і танца “Нёман” Гродзенскага гарадскога дома культуры, пасля – выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага гуманітарнага каледжа.

18 – 90 гадоў з дня нараджэння Богуша Аляксандра Аляксандравіча  (нар. у 1931 г., г.п.Карэлічы), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі, ветсанэкспертызы, доктара ветэрынарных навук, прафесара.

20  –  70 гадоў з дня нараджэння Мазуркевіча Аляксандра Міхайлавіча (нар. у 1951 г.), беларускага вучонага, кандыдата тэхнічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі. У 1978-1994 гг. працаваў на Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання.

22 – 100 гадоў з дня нараджэння Андрушкінай Анастасіі Іванаўны (1921 – 2011), педагога, выкладчыка гісторыіі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. З 1956 г. працавала ў Гродзенскім культурна-асветным вучылішчы.

 

 

23 – 125 гадоў з дня нараджэння Шварца Уільяма Самуэля (1896, Смаргонь – 1977), амерыканскага мастака.

23  –  80 гадоў з дня нараджэння Ражко Валянціна Аляксандравіча (нар. у 1941 г., в.Гербелевічы Дзятлаўскага раёна), беларускага ўрача-неўрапатолага, заслужанага медыцынскага работніка Беларусі. Працаваў галоўным урачом Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы.

23  –  80 гадоў з дня нараджэння Шыханцова Генадзя Рыгоравіча (нар. у 1941 г.), беларускага правазнаўца, педагога. З 1978 г. працаваў ў ГрДУ імя Я. Купалы.

26 – 200 гадоў з дня нараджэння Гінтаўта-Дзевалтоўскага Аляксандра Казіміра (1821 – 1889), беларускага рэлігійнага дзеяча, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху 1863-1864 гг. на Гродзеншчыне.   

28 – 60 гадоў з дня нараджэння Беняша-Крыўца Валерыя Вацлававіча (нар. у 1961 г., Навагрудак), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук.