Юбіляры красавіка
50 гадоў з часу адкрыцця Гродзенскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі (1976).
1 – 80 гадоў з дня нараджэння Булдыкі Георгія Мітрафанавіча (нар. у 1946 г., в.Церабостынь Карэліцкага раёна), беларускага матэматыка, педагога, доктара педагагічных навук, прафесара.
1 – 70 гадоў з дня нараджэння Жандарава Канстанціна Мікалаевіча (нар. у 1956 г.), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1988 г. працуе ў ГрДМУ.
3 – 80 гадоў з дня нараджэння Смольскага Рычарда Баляслававіча (нар. у 1946 г., Ліда), мастацтвазнаўца, тэатразнаўца, тэатральнага крытыка, педагога, прафесара, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь (2014), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999).
4 або 17 – 130 гадоў з дня нараджэння Траяна Івана Сямёнавіча (1896, в.Малыя Азёркі Мастоўскага раёна – 1977), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-маёра інжынерна-тэхнічнай службы, удзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
4 ці 5 – 90 гадоў з дня нараджэння Тармола (Тармола-Мірскага) Рамана Якубавіча (1936, г.п.Мір Карэліцкага раёна – 2011), беларускага паэта, сцэнарыста, рэдактара.
4 – 60 гадоў з дня нараджэння Блізняца Дзмітрыя Віктаравіча (1966 – 1984), удзельніка вайны ў Афганістане, кавалера ордэна Чырвонай Зоркі. Працаваў на заводзе карданных валаў у Гродне.
6 – 90 гадоў з дня нараджэння Сянько Фёдара Пятровіча (1936 – 2020), беларускага дзяржаўнага дзеяча, работніка сельскай гаспадаркі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Героя Сацыялістычнай Працы (1971). У 1959-1972 гг. – старшыня калгаса “Прагрэс” Гродзенскага раёна. У 1972-1976 гг. – першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
7 – 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпанава Канстанціна Мікалаевіча (нар. у 1951 г.), музычнага педагога, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Выкладчык года” (2022). У 1996-2011 гг. – дырэктар Лідскага дзяржаўнага музычнага вучылішча.
10 – 125 гадоў з дня нараджэння Варановіча Канстанціна Аляксандравіча (1901 – 1943), першага старшыні Свіслацкага гарсавета.
11 – 80 гадоў з дня нараджэння Церабуна Уладзіміра Васільевіча (1946, в.Несценяты Смаргонскага раёна – 2024), скульптара, графіка, жывапісца, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, ганаровага грамадзяніна Смаргоні.
11 – 60 гадоў з дня нараджэння Чахоўскага Юрыя Мікалаевіча (нар. у 1966 г.), дырэктара ААТ “Авіякампанія Гродна”.
11 – 30 гадоў з часу стварэння біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння Медухава ў Зэльвенскім раёне (1996).
12 – 90 гадоў з дня нараджэння Сап’яніка Уладзіміра Харытонавіча (1936, в.Лозкі Навагрудскага раёна – 2005), беларускага вучонага ў галіне электраэнергетыкі, доктара тэхнічных навук.
14 – 80 гадоў з дня нараджэння Барташа Льва Георгіевіча (нар. у 1946 г., в.Княжаводцы Мастоўскага раёна), культурнага дзеяча. У 1991-2007 гг. – дырэктар Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек”.
15 – 60 гадоў з дня нараджэння Храпко Святланы Віктараўны (нар. у 1966 г.), дырэктара УА “Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж” (з 2015 г.).
16 – 70 гадоў з дня нараджэння Карнея Сяргея Сяргеевіча (1956 – 1986), удзельніка вайны ў Афганістане, кавалера ордэна Чырвонай Зоркі. Пахаваны ў Гродне.
16 – 70 гадоў з дня нараджэння Маляўкі Пятра Іванавіча (1956, в.Каменка Навагрудскага раёна – 2018), беларускага літаратуразнаўца, педагога. 1982-2017 – працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
17 – 50 гадоў з дня нараджэння Смірнова Яўгена Барысавіча (нар. у 1976), генеральнага дырэктара РУП “Гроднааблгаз”.
20 – 360 гадоў з дня нараджэння Завішы Крыштофа Станіслава (1666, в.Горка Слонімскага раёна – 1721), пісьменніка-мемуарыста, перакладчыка, аратара, дзяржаўнага дзеяча ВКЛ.
24 – 100 гадоў з дня нараджэння Бабкова Віктара Мікалаевіча (1926 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).
25 – 130 гадоў з дня нараджэння Буцко Марка Міхайлавіча (1896, Гродзеншчына – 1952), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
26 – 75 гадоў з дня нараджэння Хілюты Уладзіміра Андрэевіча (нар. у 1951 г., в.Старынцы Бераставіцкага раёна), беларускага гісторыка, педагога. З 1976 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
27 – 180 гадоў з дня нараджэння Корвін-Мілеўскага Ігната Оскаравіча (1846, аг.Геранёны Іўеўскага раёна – 1926), пісьменніка-мемуарыста, мастака, падарожніка, калекцыянера, мецэната.
28 – 80 гадоў з дня нараджэння Кавалёва Барыса Пятровіча (нар. у 1946 г.), беларускага псіхолага, педагога. З 1984 г. працаваў у ГрДМУ.
28 – 70 гадоў з дня нараджэння Хатэнкі Антаніны Яўгенаўны (нар. у 1956 г., в.Зенькаўцы Зэльвенскага раёна), пісьменніцы, эсэіста.
29 – 70 гадоў з дня нараджэння Зялёнкі Вольгі Георгіеўны (нар. у 1956 г., г.п.Мір Карэліцкага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога.
30 – 80 гадоў з дня нараджэння Базнікіна Юрыя Іванавіча (нар. у 1946 г., Ваўкавыск), беларускага дызайнера.
30 – 80 гадоў з дня нараджэння Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны (нар. у 1946 г., в.Уселюб Навагрудскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара.