Юбіляры красавіка

 2 – 90 гадоў з дня нараджэння Шымука Віктара (Вікенцій Мікалаевіч; 1933 г., в. Змяёўцы Дзятлаўскага раёна – 1998 г.), беларускага пісьменніка. У 1949-1951 гг. працаваў адказным сакратаром дзятлаўскай раённай газеты “За новую вёску”.


3 – 75 гадоў з дня нараджэння Кугейкі Міхаіла Міхайлавіча (нар. у 1948 г., в. Погіры Дзятлаўскага раёна), беларускага фізіка, доктара фізікаматэматычных навук, прафесара.


 4 – 120 гадоў з дня нараджэння Дзякава Іосіфа Іванавіча (1903-1984 гг.), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945 г.).


4 – 60 гадоў з дня нараджэння Васілевіча Аляксандра Яўгенавіча (нар. у 1963 г., Гродна), беларускага фізіка. Працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


 5 – 80 гадоў з дня нараджэння Дуксы Мар’яна Мікалаевіча (1943-2019 гг.), беларускага паэта, педагога. У 1969-1987 гг. працаваў настаўнікам Сольскай школы ў Смаргонскім раёне.


6 – 130 гадоў з дня нараджэння Гаўрыліка Язэпа Емяльянавіча (1893-1937 гг.), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Выпускнік Барунскай настаўніцкай семінарыі. У 1921-1922 гг. настаўнічаў на Ашмяншчыне.


9 – 90 гадоў з дня нараджэння Майсейчыка Аляксандра Васільевіча (нар. у 1933 г., в. Лезнявічы Дзятлаўскага раёна), беларускага педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі.


10 – 75 гадоў з дня нараджэння Туманава Веніяміна Мікітавіча (нар. у 1948 г.), беларускага біёлага, педагога. З 1987 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


11 – 60 гадоў з дня нараджэння Басінскага Ігара Міхайлавіча (нар. у 1963 г., Гродна), беларускага спартсмена (стралковы спорт), заслужанага майстра спорту СССР і Беларусі, сярэбранага прызёра XXVI і XXVII Алімпійскіх гульняў (1996 г., Атланта; 2000 г., Сідней), бронзавага прызёра XXIV і XXVII Алімпійскіх гульняў (1988 г., Сеул; 2000 г., Сідней), чэмпіёна свету (1986 г., 1990 г.), заслужанага трэнера Беларусі.


12 – 60 гадоў з дня нараджэння Вашко Лявона (Леанід Уладзіміравіч; нар. у 1963 г., Гродна), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, журналіста.


13 – 60 гадоў з дня нараджэння Еўтушка Леаніда Васільевіча (нар. у 1963 г., в. Матылі Шчучынскага раёна), беларускага правазнаўца, педагога. З 1989 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


15 – 100 гадоў з дня нараджэння Свідчэнкі Аркадзя Лукіча (1923 г.), беларускага мікрабіёлага. У 1962-1987 гг. працаваў у ГрДМІ.


15 – 80 гадоў з дня нараджэння Жульпо Станіслава Віктаравіча (нар. у 1943 г., в. Дабраўляны Іўеўскага раёна), беларускага гаспадарчага дзеяча, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі. З 1986 г. працаваў дырэктарам Дзятлаўскага масласырзавода.


15 – 70 гадоў з дня нараджэння Хільмончыка Віктара Аляксандравіча (нар. у 1953 г., в. Каменка Шчучынскага раёна), беларускага спартсмена (інваспорт, лёгкая атлетыка), майстра спорту Беларусі міжнароднага класа, сярэбранага прызёра XI і XII Паралімпійскіх гульняў (2000 г., Сідней; 2004 г., Афіны), бронзавага прызёра  IX і XI Паралімпійскіх гульняў (1992 г., Барселона; 2000 г., Сідней).


16 – 100 гадоў з дня нараджэння Макеевай Іраіды Яфімаўны (1923-2006 гг.), беларускага педагога, краязнаўца. Настаўнічала ў Гродне, была кіраўніком групы “Пошук” вобласці, старшынёй Савета ветэранаў-аднапалчан і ўдзельнікаў першых баёў у Вялікую Айчынную вайну на Гродзеншчыне.


17 – 120 гадоў з дня нараджэння Набокава Мікалая Дзмітрыевіча (1903 г., г. п. Любча Навагрудскага раёна – 1978 г.), кампазітара, культурнага дзеяча.


20 – 80 гадоў з дня нараджэння Фамянковай Ірыны Васільеўны (нар. у 1943 г.), беларускай пісьменніцы, педагога, члена Гродзенскага абласнога аддзялення            ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Жыве ў Гродне.


21 – 190 гадоў з дня нараджэння Каліноўскага Віктара Отана Сямёнавіча (1833-1862 гг.), беларускага гісторыка, археографа, бібліяфіла, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х гг. Вучыўся ў Свіслацкай і Гродзенскай гімназіях. Пахаваны ў Свіслачы.


23 – 90 гадоў з дня нараджэння Сташчанюка Віктара Пятровіча (1933 г., в. Сёгда Карэліцкага раёна – 2007 г.), беларускага мастака, архітэктара, паэта, краязнаўца. Пахаваны ў Навагрудку.


26 – 160 гадоў з дня нараджэння Арлоўскага Яўстафія Філарэтавіча (1863-1913 гг.), гісторыка, краязнаўца, педагога. Даследаваў гісторыю Гродна ад часоў заснавання да пачатку XX ст. Працаваў выкладчыкам у Гродзенскай мужчынскай гімназіі.


27 – 110 гадоў з дня нараджэння Дабрыяна Івана Якаўлевіча (1913 г., в. Какошчычы Слонімскага раёна – 1970 г.), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, арганізатара партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну на Слонімшчыне.


27 – 70 гадоў з дня нараджэння Мурынава Анатоля Віктаравіча (нар. у 1953 г., Гродна), урача-анколага, аўтара навуковых артыкулаў і рацыяналізатарскіх прапаноў у галіне хірургічнай анкалогіі.


28 – 75 гадоў з дня нараджэння Разяпкіна Віктара Ільіча (нар. у 1948 г.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і біятэхналогіі, педагога. З 1990 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.