Юбіляры красавіка

30 гадоў з часу стварэння ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенская капэла” (1992).


1 ці 6 – 160 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Адама (Адольфа) Ягоравіча (1862 – 1940), беларускага этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, гісторыка культуры, мемуарыста. Бацька беларускага паэта Максіма Багдановіча. З 1892 па 1896 гг. працаваў у сялянскім зямельным банку ў Гродне, быў членам праўлення і дырэктарам Гродзенскай публічнай бібліятэкі, супрацоўнікам “Губернскіх ведамасцей”.


1150 гадоў з дня нараджэння Котвіча Уладзіслава Людвігавіча (1872, в. Восава Лідскага раёна – 1944), рускага і польскага філолага-усходазнаўца, акадэміка Польскай Акадэміі навук.


1 – 90 гадоў з дня нараджэння Меляшэвіча Аляксея Уладзіміравіча (1932 – 2007), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. Працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


175 гадоў з дня нараджэння Міцкевіч Жаны Іванаўны (нар. у 1947 г., Слонім), беларускага педагога, метадыста.


2 – 190 гадоў з дня нараджэння Баброўскага Паўла Восіпавіча (1832 – 1905), гісторыка, этнографа, ваеннага дзеяча. Займаўся даследаваннем Гродзенскай губерні. 

 

 


6 – 60 гадоў з дня нараджэння Арцімовіча Генадзя Канстанцінавіча (нар. у 1962 г., Масты), вучонага ў галіне фізіка-матэматычных навук, навуковага супрацоўніка Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута.


8 – 70 гадоў з дня нараджэння Фядзені Валянціна Міхайлавіча (нар. у 1952 г., в. Старое Сяло Зэльвенскага раёна), беларускага географа, геолага, эколага.


975 гадоў з дня нараджэння Мацкевіча Івана Іванавіча (1947, в. Грабава Ваўкавыскага раёна – 2017), беларускага акцёра тэатра і кіно, заслужанага артыста Беларусі.


13 – 80 гадоў з дня нараджэння Ушкевіча Леаніда Антонавіча (нар. у 1942 г., в. Дубінка Гродзенскага раёна), беларускага санітарнага ўрача, эпідэміёлага.


13 – 75 гадоў з дня нараджэння Белашэўскага Анатоля Аляксеевіча (нар. у 1947 г., в. Рудаўляны Бераставіцкага раёна), беларускага палітычнага дзеяча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1994-2004 гг. – начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама.


14 – 160 гадоў з дня нараджэння Сталыпіна Пятра Аркадзьевіча (1862 – 1911), расійскага дзяржаўнага дзеяча, аўтара аграрнай рэформы. З чэрвеня 1902 г. па сакавік 1903 г. быў гродзенскім губернатарам.

 


14 – 75 гадоў з дня нараджэння Кудраўца Віктара Міхайлавіча (нар. у 1947 г., в. Дашкавічы Свіслацкага раёна), беларускага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. З 1985 г. – другі сакратар Гродзенскага гаркама КПБ. З 1989 г. – старшыня Гродзенскага гарвыканкама. У 1990-1991 гг. – старшыня Гродзенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. У 1993 г. – начальнік інспекцыі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.


14 – 60 гадоў з дня нараджэння Дулуба Аляксандра Іванавіча (нар. у 1962 г.), беларускага мастака, дацэнта кафедры выяўленчага мастацтва ГрДУ імя Я. Купалы.

 

 


15 – 80 гадоў з дня нараджэння Байды Міхаіла Лявонцьевіча (нар. у 1942 г., в. Дубна Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне земляробства, раслінаводства і селекцыі.


15 – 75 гадоў з дня нараджэння Баяркіна Алега Міхайлавіча (нар. у 1947 г.), беларускага фізіка-тэарэтыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. У 1980-1997 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.

 

 


16 – 90 гадоў з дня нараджэння Пузанкова Алега Пятровіча (1932 – 2000), беларускага вучонага ў галіне земляробства, кандыдата сельскагаспадарчых навук. У 1956 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.


20 – 70 гадоў з дня нараджэння Кажар Ніны Уладзіміраўны (нар. у 1952 г., Гродна), беларускага архітэктара, гісторыка архітэктуры, доктара архітэктуры, прафесара.

 


22 – 80 гадоў з дня нараджэння Можджэра Тадэвуша Эдвардавіча (нар. у 1942 г., в. Лесніца Гродзенскага раёна), беларускага матэматыка. З 1965 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


22 – 75 гадоў з дня нараджэння Кеца Яўгена Аркадзьевіча (нар. у 1947 г., в. Талочкі Гродзенскага раёна), беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі. У 1975-1994 гг. – трэнер-выкладчык па баскетболу ў Гродзенскай ДЮСШ № 7. У 1994-1998 гг. – галоўны трэнер спартыўнага клуба “Гродна-93”.

 


27 – 60 гадоў з дня нараджэння Шэлкаплясава Аляксандра Вячаслававіча (нар. у 1962 г.), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі. З 1989 г. працуе ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. 

 

 


30 – 100 гадоў з дня нараджэння Грачынскага Вітольда Феліксавіча (1922 – 1993), рускага і беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі. У 1955-1956 і 1958-1982 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


30 – 90 гадоў з дня нараджэння Стрыеца Рычарда (1932, в. Ліпнішкі Іўеўскага раёна – 1997), польскага мастака, графіка.