Юбіляры красавіка

1 – 80 гадоў з дня нараджэння Забароўскага Генрыха Іванавіча (нар. у 1944 г., в. Капланаўцы Гродзенскага раёна), арганізатара аховы здароўя, вучонага ў галіне сацыяльнай гігіены. З 1971 г. працуе ў ГрДМУ.


1 – 75 гадоў з дня нараджэння Роўбы Яўгена Аляксеевіча (нар. у 1949 г., в. Андрашоўшчына Лідскага раёна), беларускага матэматыка, педагога, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1979 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы (у 2005-2013 гг. – на пасадзе рэктара). Узнагароджаны ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, медалём Францыска Скарыны. Прысвоена званне “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (2020 г.).


9 – 75 гадоў з дня нараджэння Шмярко Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1949 г., г.п. Рось Ваўкавыскага раёна), беларускага вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара.


10 – 130 гадоў з дня нараджэння Фрыдмана Міхаіла Ізраілевіча (1894-1975 гг.), рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. У 1959- 1965 гг. працаваў рэжысёрам Слонімскага народнага тэатра.


14 – 100 гадоў з дня нараджэння Архіпава Уладзіміра Іванавіча (1924-1993 гг., Гродна), беларускага гісторыка, педагога, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. З 1979-1991 гг. працаваў у ГрДМУ.


15 – 80 гадоў з дня нараджэння Максімовіча Вячаслава Аляксандравіча (нар. у 1944 г., в. Пяскі Шчучынскага раёна), беларускага спартыўнага педагога, трэнера (барацьба грэка-рымская), майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі і СССР, Ганаровага грамадзяніна г. Гродна (2009 г.).


15 – 75 гадоў з дня нараджэння Агейца Уладзіміра Юльянавіча (нар. у 1949 г., в. Кусянцы Свіслацкага раёна), беларускага вучонага ў галіне аграхіміі і сельскагаспадарчай радыёэкалогіі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара.


16 – 60 гадоў з дня нараджэння Івановай Дзіяны Анатольеўны (нар. у 1964 г., Масты), актрысы Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, кінаактрысы.


18 – 210 гадоў з дня нараджэння Тышкевіча Яўстафія Піевіча (1814-1873 гг.), беларускага гісторыка, археолага, этнографа, краязнаўца, музеязнаўца, ганаровага члена Пецярбургскай і Стакгольмскай АН, Лонданскага археалагічнага інстытута, заснавальніка і старшыні Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў гарадзішчы ў Крэве (Смаргонскі раён), Лідзе, Міры (Карэліцкі раён), Гальшанах (Ашмянскі раён).


19 – 70 гадоў з дня нараджэння Пырачкіна Уладзіміра Міхайлавіча (нар. у 1954 г., в. Лоша Астравецкага раёна), беларускага вучонага ў галіне хвароб сэрца і сасудаў, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1991 г. працуе ў ГрДМУ.


20 – 80 гадоў з дня нараджэння Лецко Яўгена Рыгоравіча (нар. у 1944 г., в. Пабрэззе Навагрудскага раёна), беларускага пісьменніка, перакладчыка, літаратурнага крытыка, літаратуразнаўца, журналіста, аўтара сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 1967-1968 гг. працаваў інструктарам Карэлічскага райкама ЛКСМБ, карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыёвяшчання.


20 – 70 гадоў з дня нараджэння Баранавай Алены Уладзіміраўны (нар. у 1954 г., Гродна), беларускага палітолага, доктара палітычных навук, прафесара.


23 – 90 гадоў з дня нараджэння Конана Уладзіміра Міхайлавіча (1934, в. Вераскава Навагрудскага раёна – 2011), беларускага вучонага ў галіне філасофіі, культуралогіі і гісторыі, літаратурнага крытыка, доктара філасофскіх навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).


29 – 140 гадоў з дня нараджэння Агурскага Самуіла Хаімавіча (1884, Гродна – 1947), палітычнага дзеяча, вучонага-гісторыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі.