Юбіляры кастрычніка

75 гадоў з часу аднаўлення работы ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” (1944).

1 – 90 гадоў з дня нараджэння Місюка Казіміра Пятровіча (1929, в.Лагады Шчучынскага раёна – 1992), работніка сельскай гаспадаркі, механізатара, Героя Сацыялістычнай Працы (1976). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна.

2 – 220 гадоў з дня нараджэння Лявоцкай Кацярыны (1799, г.п.Зэльва – 1890), польскай пісьменніцы, мемуарысткі, культурна-грамадскага дзеяча.

7 – 75 гадоў з часу адкрыцця Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра “Фтызіятрыя” (1944).

8 – 100 гадоў з дня нараджэння Квітніцкай Алены Дзмітрыеўны (1919 – 1981), расійскага мастацтвазнаўца, гісторыка архітэктуры, аўтара працы “Планіроўка Гродна ў XVI-XVIII стст.”

 

9 – 80 гадоў з пачатку выдання “Гродзенскай праўды”, абласной грамадска-палітычнай газеты, кавалера ордэна Дружбы народаў (1982), пераможца IV, V, VI Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ “Залатая ліцера” (Гродна; 1939).

9 – 70 гадоў з дня нараджэння Угляніцы Канстанціна Мікалаевіча (нар. у 1949 г.), хірурга-анколага, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1979 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

 

10 – 75 гадоў з дня нараджэння Колесеня Віктара Пятровіча (нар. у 1944 г.), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара. З 2000 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.

11 – 140 гадоў з дня нараджэння Вільбушэвіч-Шохат Марыі Уладзіміраўны (Вульфаўна; 1879, Гродна – 1961), расійскай рэвалюцыянеркі, дзеяча яўрэйскага рабочага і сіянісцкага руху на Беларусі. Займалася прапагандай ідэй начальніка Маскоўскага ахоўнага аддзялення С. Зубатава ў Мінску і Гродне.

11 – 110 гадоў з дня нараджэння Бандарынай Зінаіды Аляксандраўны (1909, Гродна – 1959), беларускай паэтэсы, празаіка, перакладчыка. У 1946-1948 гг. працавала дырэктарам Дома народнай творчасці ў Гродне.

 

12 – 100 гадоў з дня нараджэння Грэбчанкі Сяргея Сяргеевіча (1919 – 1991), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944).

15 – 70 гадоў з дня нараджэння Якімовіча Аляксея Мікалаевіча (нар. у 1949 г., в.Парэчча Слонімскага раёна), беларускага празаіка, драматурга, аўтара твораў для дзяцей, педагога. Жыве ў Слоніме.

 

18 – 140 гадоў з дня нараджэння Шымялевіча Міхала (1879, в.Пеляса Воранаўскага раёна – 1969), беларускага гісторыка, краязнаўца. Напісаў першую кнігу па гісторыі Ліды “Горад Ліда і Лідскі замак” (Вільня, 1905).

18 – 70 гадоў з дня нараджэння Пронькі Паўла Сяргеевіча (нар. у 1949 г.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара біялагічных навук. З 1980 г. працуе ў “Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі” ў Гродне.

20 – 100 гадоў з дня нараджэння Набагеза Уладзіміра (1919, в.Сялец Навагрудскага раёна – 2011), доктара медыцыны, грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША.

20 – 90 гадоў з часу адкрыцця помніка пісьменніцы Элізы Ажэшка польскага скульптара Рамуальда Зэрыха ў Гродне (1929).

 

 

22 – 110 гадоў з дня нараджэння Лецкі Рамана Сцяпанавіча (1909, в.Вярбіцы Навагрудскага раёна – 1993), беларускага краязнаўца, калекцыянера, мастака (жывапіс, графіка).

22 – 100 гадоў з дня нараджэння Жук-Грышкевіч Раісы Мікалаеўны (1919 – 2009), пісьменніцы, педагога, грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў Канадзе. Працавала ў Дзярэчынскай пачатковай школе Зэльвенскага раёна.

 

22 – 70 гадоў з дня нараджэння Ляшука Юрыя Фёдаравіча (1949, Гродна – 2004), беларускага вучонага ў галіне дакладнай механікі, доктара тэхнічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1981).

22 – 60 гадоў з дня нараджэння Сняжыцкага Віктара Аляксандравіча (нар. у 1959 г., в.Гарнастаевічы Свіслацкага раёна), беларускага вучонага ў галіне кардыялогіі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1989-1995 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. У 2001-2006 гг. – галоўны ўрач Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера. З 2010 г. – рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

25 – 90 гадоў з дня нараджэння Хромчанкі Кузьмы Рыгоравіча (нар. у 1929 г.), беларускага літаратуразнаўца, літаратурнага крытыка, педагога. У 1951-1953 гг. працаваў настаўнікам Дзятлаўскай СШ.

25 – 80 гадоў з дня нараджэння Штопа Яўгена Аляксандравіча (нар. у 1939 г., Ваўкавыск), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982). У 1964-1977 гг. і з 1979 г. – мастацкі кіраўнік Гродзенскага народнага ансамбля “Раніца”. У 1987-2003 гг. – арганізатар і мастацкі кіраўнік ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы”.

25 – 80 гадоў з часу стварэння ДЛГУ “Навагрудскі лясгас” (1939).

25 – 60 гадоў з дня нараджэння Борматава Уладзіміра Мікалаевіча (нар. у 1959 г.), музычнага дзеяча, дырыжора, дырэктара і мастацкага кіраўніка Гродзенскай капэлы, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыях “Артыст года” (2004) і “Музыкант года” (2015). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

26 – 100 гадоў з дня нараджэння Міхалюты Івана Францавіча (1919 – 2002), беларускага тэатральнага дзеяча, тэатразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. У 1958-1968 гг. працаваў дырэктарам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

28 – 70 гадоў з дня нараджэння Гільдзюка Віктара Мікалаевіча (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага музыканта (скрыпка), педагога, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”  ў намінацыі “Выкладчык года” (2011). З 1973 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы, працаваў у Гродзенскай музычнай школе імя Семянякі, Гродзенскім філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ансамблях “Раніца”, “Вянок”, “Гуды”, Гродзенскай капэле.

28 – 25 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага ландшафтнага заказніка Навагрудскі (Навагрудскі раён; 1994).

.