Юбіляры жніўня

1 – 100 гадоў з дня нараджэння Грынчыка Міколы (Мікалай Міхайлавіч; 1923-1999 гг.), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, педагога, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. У 1952-1954 гг. працаваў настаўнікам у г.п. Вялікая Бераставіца.


1 – 70 гадоў з дня нараджэння Маскевіча Сяргея Аляксандравіча (нар. у 1953 г., в. Быкаўка Шчучынскага раёна), беларускага вучонага-фізіка, педагога, дзяржаўнага дзеяча. У 1974-2010 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


3 – 75 гадоў з дня нараджэння Мінюк Галіны Ягораўны (нар. у 1948 г.), беларускага эколага, хіміка, педагога. З 1978 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


5 – 90 гадоў з дня нараджэння Крамніка Аляксандра Мікалаевіча (1933 г., в. Лаўрыновічы Зэльвенскага раёна – 2018 г.), беларускага правазнаўца, педагога, прафесара БДУ.


7175 гадоў з дня нараджэння Корвін-Мілеўскага Іпаліта Оскаравіча (1848-1932 гг.), польска-беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста, доктара права. З 1877 г. жыў у родавым маёнтку Лаздуны на Іўеўшчыне.


9 – 100 гадоў з дня нараджэння Шаўлякова Леаніда Васільевіча (нар. у 1923 г.), вучонага ў галіне дэрматалогіі і венералогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1978-1987 гг. працаваў у ГрДМІ.


12 – 75 гадоў з дня нараджэння Касцюковіча Міхаіла Яўгенавіча (нар. у 1948 г.), беларускага матэматыка, педагога. З 1977 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


12 – 75 гадоў з дня нараджэння Шандар Алены Іванаўны (нар. у   1948 г., в. Баяры Гродзенскага раёна), мовазнаўца, педагога. З 1976 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


13 – 100 гадоў з дня нараджэння Пярловіча Самсона Георгіевіча (1923 г., в. Католышы Навагрудскага раёна – 2001 г.), беларускага паэта, грамадскага дзеяча.


15 – 60 гадоў з дня нараджэння Навіцкай Ліліі Чаславаўны (нар. у 1963 г.), журналісткі, галоўнага рэдактара газеты “Гродзенская праўда”.


20 – 125 гадоў з дня нараджэння Рафаловіча Аляксандра Міхайлавіча (1898 г., Ваўкавыск – 1971 г.), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.


24 – 160 гадоў з дня нараджэння Гродзінскага Хаіма Озера (1863 г., г.п. Іўе – 1940 г.), яўрэйскага рэлігійна-грамадскага дзеяча, галахіста.


24 – 70 гадоў з дня нараджэння Марцуля Уладзіміра Мікалаевіча (нар. у 1953 г., в. Доргунь Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне экалогіі, педагога, кандыдата тэхнічных навук, загадчыка кафедры прамысловай экалогіі Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта.


24 – 50 гадоў з дня нараджэння Созінава Алега Віктаравіча (нар. у 1973 г., Гродна), доктара біялагічных навук, загадчыка кафедры батанікі ГрДУ імя Я. Купалы.


25 – 100 гадоў з дня нараджэння Сільвановіча Аляксея Паўлавіча (нар. у 1923 г.), беларускага матэматыка. У 1955-1965 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце.


25 – 90 гадоў з дня нараджэння Шугля Зоі Міхайлаўны (нар. у 1933 г., в. Балотца Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне глебазнаўства і аграхіміі, доктара сельскагаспадарчых навук. З 1960 г. працавала ў Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства НАН Беларусі.


26 – 90 гадоў з дня нараджэння Якусевіча Анатоля Міхайлавіча (нар. у 1933 г., в. Стральцы Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, доктара сельскагаспадарчых навук.


26 – 60 гадоў з дня нараджэння Мышко Дануты Рамуальдаўны (нар. у 1963 г., Гродна), беларускага літаратуразнаўца, педагога. З 1987 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


28 – 110 гадоў з дня нараджэння Карпызы Вітольда (1913 г., в. Зіняўцы Ваўкавыскага раёна – 2009 г.), краязнаўца, педагога, грамадскага дзеяча. Вучыўся ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі. Выкладаў у пачатковай школе г.п. Рось Ваўкавыскага раёна.


28 – 80 гадоў з дня нараджэння Забродскага Георгія Аляксандравіча (нар. у 1943 г.), палітычнага, гаспадарчага і грамадскага дзеяча. У 1982-1990 гг. – першы сакратар Кастрычніцкага райкама КПБ г. Гродна.


29 – 100 гадоў з дня нараджэння Казбярука Уладзіміра Міхайлавіча (1923-2016 гг.), беларускага літаратуразнаўца, крытыка. У 1949-1952 гг. настаўнічаў у Любчанскай і Нягневіцкай сярэдніх школах Навагрудскага раёна.


31 – 70 гадоў з дня нараджэння Сазанчука Аляксея Іванавіча (нар. у 1953 г.), беларускага празаіка, падпалкоўніка міліцыі. Жыве ў в. Падбараны Мастоўскага раёна.