Юбіляры жніўня

5 – 630 гадоў з часу заключэння Востраўскага пагаднення паміж польскім каралём і вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем гарадзенскім і трокскім Вітаўтам аб перадачы ўлады ў ВКЛ Вітаўту (маёнтак Вострава каля Ліды; 1392).


5 – 80 гадоў з дня нараджэння Міхальчыка Станіслава Іванавіча (1942 – 2014), беларускага бібліятэкара, бібліёграфа. З 1976 г. працаваў намеснікам дырэктара, у 1992-1997 гг. – на пасадзе дырэктара ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага”. 


5 – 75 гадоў з дня нараджэння Скалабана Віталя Уладзіміравіча (1947, в. Шылавічы Слонімскага раёна – 2011), беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, архівіста.


7 – 75 гадоў з дня нараджэння Астапенкі Анатоля Уладзіміравіча (нар у 1947 г., в. Мсцібава Ваўкавыскага раёна), беларускага фізіка, палітолага, грамадскага дзеяча, публіцыста, кандыдата фізіка-матэматычных навук.


12 – 60 гадоў з дня нараджэння Піваварчыка Сяргея Аркадзьевіча (нар. у 1962 г.), беларускага гісторыка, краязнаўца, доктара гістарычных навук. Працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.

 

 


15 – 130 гадоў з дня нараджэння Болдзіна Івана Васільевіча (1892 – 1965), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў 50-й арміяй, якая прымала ўдзел у вызваленні Гродна.

 


25 – 90 гадоў з дня нараджэння Макаля Петруся (Пётр Міхайлавіч; 1932 – 1996), беларускага паэта, драматурга, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1984), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1980). У 1954 г. скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут, быў літаратурным супрацоўнікам абласной газеты “Гродзенская праўда”.

 


25 – 80 гадоў з дня нараджэння Дабейкі Івана Паўлавіча (1942, в. Цэпеняты Іўеўскага раёна – 2003), горнага інжынера-геолага, першаадкрывальніка адзінага ў Еўропе радовішча алмазаў, заслужанага геолага Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.


28 – 250 гадоў з дня нараджэння Сапегі Францішка (Франц Аляксандравіч; 1772 – 1829), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай і Расійскай Імперыі. Валодаў Дзярэчынам, Зэльвай.


30 – 80 гадоў з дня нараджэння Астапец Раісы Мікалаеўны (нар. у 1942 г., в. Вялікая Жорнаўка Гродзенскага раёна), беларускага ўрача-тэрапеўта, выдатніка аховы здароўя СССР.


30 – 80 гадоў з дня нараджэння архіепіскапа Яўгена (свецк. Ждан Яўген Барысавіч; 1942, Навагрудак – 2002), рэлігійнага дзеяча, епіскапа Рускай Праваслаўнай Царквы, архіепіскапа Ніжагародскага і Арзамаскага.