Юбіляры жніўня

225 гадоў з пачатку дзейнасці ў Гродне Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ, выканаўчага органа паўстанцаў на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі, падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве (Гродна; 1794).

1 – 80 гадоў з дня нараджэння Малашкевіча Уладзіміра Васільевіча (нар. у 1939 г., в. Грынкі Свіслацкага раёна), польскага, беларускага, рускага журналіста, пісьменніка, выдаўца.

2 – 130 гадоў з дня нараджэння Кансценчыка Авеніра Маркавіча (1889, Гродна – 1935), расійскага ваеннага лётчыка, камандзіра першага ў свеце цяжкага самалёта-бамбардзіроўшчыка “Ілля Мурамец”.

 

4 – 70 гадоў з дня нараджэння Нікандрава Віталя Мікалаевіча (нар. у 1949 г., г. Ліда), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара біялагічных навук, прафесара, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2003), вынаходніка СССР.

5 – 120 гадоў з дня нараджэння Пішчыкевіча Барыса Тарасавіча (1899, в.Сасноўка Слонімскага раёна – 1974), ваеннага дзеяча, падпалкоўніка, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1943). Узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Чырвонай Зоркі.

5 – 60 гадоў з дня нараджэння Крукава Мікалая Мікалаевіча (нар. у 1959 г., г.п.Рось Ваўкавыскага раёна), беларускага мастака (манументальна-дэкаратыўнае мастацтва). Працуе на Гродзеншчыне.

6 – 75 гадоў з дня нараджэння Грыба Станіслава Іванавіча (нар. у 1944 г., в.Савічы Дзятлаўскага раёна), беларускага вучонага-селекцыянера, акадэміка НАН Беларусі, замежнага члена Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук і Украінскай акадэміі аграрных навук, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), кавалера ордэна “Знак Пашаны”.

6 – 70 гадоў з дня нараджэння Бібіла Валянціны Мікалаеўны (нар. у 1949 г., в.Нацавічы Мастоўскага раёна), беларускага правазнаўца, педагога, доктара юрыдычных навук, прафесара.

 

6 – 70 гадоў з дня нараджэння Салагубіка Барыса Паўлавіча (нар. у 1949 г., в.Грыцавічы Бераставіцкага раёна), спецыяліста ў галіне ваенных навук і ваеннага будаўніцтва, прафесара Акадэміі ваенных навук Расіі, палкоўніка.

7 – 140 гадоў з дня нараджэння Крачэўскага Пятра Антонавіча (1879, Гродзенская губерня – 1928), беларускага палітычнага дзеяча, паэта, драматурга, гісторыка, перакладчыка.

7 – 80 гадоў з дня нараджэння Ліёпы Валерыя Аляксандравіча (нар. у 1939 г.), беларускага вучонага ў галіне фізікі цвёрдага цела, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1985 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

8 – 60 гадоў з дня нараджэння Адамовіч Тэрэзы Антонаўны (нар. у 1959 г., в.Танявічы Шчучынскага раёна), беларускага фалькларыста. З 1986 г. – мастацкі кіраўнік Жытамлянскага народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня”. З 1991 г. – кіраўнік Танявіцкага польскамоўнага песенна-фальклорнага гурта “Матчына песня”.

9 – 90 гадоў з дня нараджэння Кошур Марты Уладзіміраўны (1929, в.Ляхава Навагрудскага раёна – 2003), работніка сельскай гаспадаркі, палявода, ільнавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1973). Узнагароджана ордэнам Леніна.

9 – 70 гадоў з дня нараджэння Струмілы Уладзіслава (1949, в.Слабодка Астравецкага раёна – 1996), польскага і беларускага пісьменніка, перакладчыка, журналіста.

11 – 80 гадоў з дня нараджэння Галіцкага Эдуарда Аляксеевіча (нар. у 1939 г.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара біялагічных навук, прафесара. У 1967-1980  гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, з 1992 г. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

12 – 50 гадоў з дня нараджэння Белазаровіча Віктара Аляксандравіча (нар. у 1969 г., в.Масты Правыя Мастоўскага раёна), беларускага гісторыка, педагога. З 1999 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

 

15 – 90 гадоў з дня нараджэння Марголіна Фелікса Барысавіча (нар. у 1929 г.), беларускага вучонага-эканаміста, педагога. З 1969 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

15 – 90 гадоў з дня нараджэння Ярмантовіч Алены Васільеўны (1929, в.Леснікі Лідскага раёна – 1986), работніка сельскай гаспадаркі, палявода, ільнавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджана ордэнам Леніна.

 

15 – 70 гадоў з дня нараджэння Данік Ірыны Мікалаеўны (1949, в.Дзергілі Зэльвенскага раёна – 2018), беларускай паэтэсы, журналіста, культурнага дзеяча. Працавала ў зэльвенскай раённай газеце “Праца”, дырэктарам Стральцоўскага ДК Мастоўскага раёна.

15 – 75 гадоў з часу адкрыцця Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я.Коласа (1944).

16 – 90 гадоў з дня нараджэння Клоўскага Данііла Давыдавіча (1929, Гродна – 2004), расійскага вучонага ў галіне тэорыі і тэхнікі сувязі, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Расіі.

 

16 – 90 гадоў з дня нараджэння Паташкевіча Франца Іосіфавіча (1929 – 2003), работніка прамысловай і будаўнічай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1971). З 1959 г. працаваў на Юрацішскай машынна-меліярацыйнай станцыі. У 1961-1985 гг. – машыніст-экскаватаршчык Астравецкага будаўніча-мантажнага ўпраўлення трэста “Гроднаводбуд”. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

17 – 80 гадоў з дня нараджэння Новіка Яўгена Канстанцінавіча (нар. у 1939 г., в.Рахавец Навагрудскага раёна), беларускага гісторыка, педагога, доктара гістарычных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі.

17 – 70 гадоў з дня нараджэння Сяргейчыка Івана Лук’янавіча (1949, в.Пустаборы Зэльвенскага раёна – 2007), беларускага пісьменніка, удзельніка Афганскай вайны (1979-1989). Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

21 – 80 гадоў з дня нараджэння Маляўкі Алега Яўстаф’евіча (1939 – 2007), беларускага эканаміста, інжынера-механіка, педагога. У 1973-1977 гг. і 1982-1984 гг. – першы сакратар Ашмянскага райкама КПБ. З 1987 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

2290 гадоў з дня нараджэння Міхеенкі Аляксандра Антонавіча (1929 – 2008, Ашмяны), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, акцёра, рэжысёра, артыста народнага тэатра. Стаяў ля вытокаў стварэння Ашмянскага народнага тэатра.

23 – 180 гадоў з дня нараджэння Аржэўскага Пятра Васільевіча (1839 – 1897), расійскага дзяржаўнага дзеяча, генерала ад інфантэрыі. У 1893-1897 гг. – віленскі, гродзенскі, ковенскі генерал-губернатар.

23 – 60 гадоў з дня нараджэння Чобата Алеся Фёдаравіча (нар. у 1959 г., г.Скідзель Гродзенскага раёна), беларускага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка.

24 – 40 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў УК “Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей” (1979).

25 – 75 гадоў з часу заснавання ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты” (Ліда; 1944).

 
 

25 – 75 гадоў з дня нараджэння Лышчыка Пятра Аляксеевіча (нар. у 1944 г., в.Лаўна Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне дарожнага будаўніцтва, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі.

26 – 90 гадоў з дня нараджэння Сідарчук Яўгеніі Піліпаўны (нар. у 1929 г., в.Абухава Гродзенскага раёна), работніка сельскай гаспадаркі, палявода, жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1958). Узнагароджана ордэнам Леніна.

26 – 60 гадоў з дня нараджэння Будзько Вольгі Мікалаеўны (нар. у 1959 г.), беларускага матэматыка, педагога. З 1985 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

29 – 70 гадоў з дня нараджэння Мальцава Леаніда Сямёнавіча (нар. у 1949 г., в.Вяценеўка Слонімскага раёна), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка, доктара палітычных навук, заслужанага спецыяліста Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У 1995-1997 гг. і ў 2001-2009 гг. – міністр абароны Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Воінскай Славы, ордэнам “За службу Радзіме” I ступені, ордэнам “За службу Радзіме ў Узброеных Сілах СССР” II ступені, ордэнам “За службу Радзіме ў Узброеных Сілах СССР” III ступені.

29 – 70 гадоў з дня нараджэння Сцепанцова Вячаслава Паўлавіча (нар. у 1949 г., в.Папковічы Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне інфармацыйных тэхналогій у эканоміцы, педагога.

29 – 60 гадоў з дня нараджэння Масяна Іосіфа (нар. у 1959 г., в.Апіта Іўеўскага раёна), беларускага паэта. Жыве ў Лідзе.

30 – 80 гадоў з дня нараджэння Мусіенкі Святланы Піліпаўны (нар. у 1939 г.), беларускага літаратуразнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара. З 1967 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.