Юбіляры жніўня

70 гадоў з часу стварэння ў Гродне ААТ “Белкард” (1951).


1 – 100 гадоў з дня нараджэння Урбановіча Уладзіміра Аляксандравіча (1921, в.Пудзіна Навагрудскага раёна – ?), беларускага педагога, культуролага, краязнаўца.


1 – 50 гадоў з дня нараджэння Данскіх Сяргея Уладзіміравіча (нар. у 1971, Шчучын), беларускага культуролага, гісторыка, краязнаўца, педагога. 

 

 


1 – 50 гадоў з дня нараджэння Хрэніна Віктара Генадзевіча (нар. у 1971, Навагрудак), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра. Са студзеня 2020 г. –  міністр абароны Рэспублікі Беларусь.


2 – 100 гадоў з дня нараджэння Чопчыца Адама Сідаравіча (1921– 2005), кіраўніка народнага ансамбля песні і танца “Нёман” пры Гродзенскім гарадскім Доме культуры, Ганаровага грамадзяніна горада Гродна.

 


2 – 75 гадоў з дня нараджэння Бакавікова Уладзіміра Мікалаевіча (нар. у 1946, Гродна), расійскага ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, Героя Расіі (2000).


2 – 70 гадоў з дня нараджэння Красоўскага Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1951 г., г.п.Любча Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне радыётэхнікі, інжынера-канструктара, кандыдата тэхнічных навук.


3 – 60 гадоў з дня нараджэння Вольфа Сяргея Барысавіча (нар. у 1961 г., Гродна), беларускага фтызіятра, кандыдата медыцынскіх навук. З 2002 г. працуе загадчыкам кафедры фтызіятрыі ГрДМУ.


5 – 125 гадоў з дня нараджэння Тамільчыка Мітрафана Лукіча (1896, в.Хадзевічы Слонімскага раёна – 1938), беларускага фізіка, выкладчыка Беларускага палітэхнічнага інстытута.


6 – 90 гадоў з дня нараджэння Врублеўскага Валянціна Антонавіча (нар. у 1931 г., в.Крычнікі Іўеўскага раёна), педагога, гісторыка і краязнаўца.


5 – 75 гадоў з дня нараджэння Мішчанчука Уладзіміра Андрэевіча (нар. у 1946 г.), беларускага акцёра тэатра і кіно, педагога, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2012), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001), кавалера ордэна Ф. Скарыны. У 1968-1984 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


6 – 75 гадоў з дня нараджэння Кануннікавай Ніны Паўлаўны (нар. у 1946 г.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і фізіялогіі, доктара біялагічных навук, члена-карэспандэнта беларускага біяхімічнага таварыства, еўрапейскага таварыства па біяхімічным даследаванням, члена Нью-Йоркскай АН.


8 – 120 гадоў з дня нараджэння Астроўскага Міхася Андрэевіча (1901 – 1980, Гродна), беларускага літаратара і педагога.


9 – 60 гадоў з дня нараджэння Колышкі Андрэя Антонавіча (нар. у 1961 г., в.Кульпы Воранаўскага раёна), беларускага кампазітара, музыканта, культурнага дзеяча. Працуе мастацкім кіраўніком народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік”.


10 – 225 гадоў з дня нараджэння Легатовіча Ігната Сямёнавіча (1796, в.Малая Капліца Гродзенскага раёна – 1867), беларускага і польскага паэта, педагога.


10 – 80 гадоў з дня нараджэння Кукраш Марыі Ігнацьеўны (нар. у 1941 г.), беларускага фізіка. З 1966 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


12 – 100 гадоў з дня нараджэння Калітоўскай Клаўдзіі Фёдараўны (1911, в.Уселюб Навагрудскага раёна – 2004), беларускай артысткі балета, харэографа, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.


12 – 75 гадоў з дня нараджэння Мялешкі Івана Мікалаевіча (нар. у 1946 г., в.Прудцы Шчучынскага раёна), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.


13 – 110 гадоў з дня нараджэння Варкова Сяргея Сцяпанавіча (1911, Гродна – 1987), контр-адмірала, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.


13 – 110 гадоў з дня нараджэння Склубоўскага Вінцэнта (1911, в.Малышкаўшчына Ашмянскага раёна – 2002), беларускага грамадска-культурнага дзеяча,пісьменніка, юрыста, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі.

 


14 – 75 гадоў з дня нараджэння Мараша Іллі Якаўлевіча (нар. у 1946 г., Гродна), беларускага гісторыка. У 1974-1982 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


15 – 190 гадоў з дня нараджэння Каратынскага Вінцэнта Аляксандравіча (1831, в.Селішча Карэліцкага раёна – 1891), беларускага і польскага пісьменніка, паэта, журналіста, перакладчыка.   

 


15 – 90 гадоў з дня нараджэння Ягоўдзіка Мікалая Захаравіча (нар. у 1931 г., в.Куцэйкі Слонімскага раёна), дэрматавенеролага, доктара медыцыскіх навук (1983), прафесара (1985), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1997).


 15 – 70 гадоў з дня нараджэння Савосіка Уладзіміра Антонавіча (нар. у 1951 г., Ваўкавыск), расійскага ваеннага дзеяча, капітана 1-га ранга. Працаваў галоўным рэдактарам Ваеннага выдавецтва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.


 15 – 70 гадоў з дня нараджэння Шкелда Алены Адольфаўны (нар. у 1951 г.), бібліятэкара, бібліёграфа, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Бібліятэкар года” (2006).


18 – 130 гадоў з дня нараджэння Краўцова Макара (сапр. Касцевіч Макар Мацвеевіч; 1891, в.Баброўня Гродзенскага раёна – ?), дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэта, публіцыста, перакладчыка. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Гродзеншчыне.


 18 – 75 гадоў з дня нараджэння Чарнікевіча Івана Пятровіча (нар. у 1946 г., в.Валосаўка Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хіміі, доктара хімічных навук, прафесара. З 1999 г. працуе ў ГрДМУ.


 19 – 70 гадоў з дня нараджэння Зіматкіна Сяргея Міхайлавіча (нар. у 1951 г.), беларускага гістолага, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 2002 г. – загадчык кафедры ГрДМУ.


22 – 160 гадоў з дня нараджэння Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча (1861 – 1917), беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, стваральніка першай беларускай тэатральнай трупы. У пачатку ХХ ст. працаваў каморнікам на Навагрудчыне і Ашмяншчыне.

 


22 – 70 гадоў з дня нараджэння Цяцюхіна Вячаслава Васільевіча (1951 – 1985), удзельніка вайны ў Афганістане, маёра Савецкай Арміі, камандзіра асобнага рэактыўнага дывізіёна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна), медалём “За бездакорную службу” ІІ і ІІІ ступеняў. Пахаваны ў Гродне.


23220 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Юльяна Аляксандравіча (1801, Навагрудак – 1871), гісторыка права, брата Адама Міцкевіча. У 1863 г. дапамагаў паўстанцкаму атраду Р.Траўгута.


23 – 120 гадоў з дня нараджэння Дзяругі Аляксандра Анісімавіча (1901 – 1979), беларускага дзеяча аматарскага мастацтва, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1960).


24 – 125 гадоў з дня нараджэння Чарапука Янкі (Іван Антонавіч; 1896 – 1957), беларускага палітычнага дзеяча. З 1918 г. – на Гродзеншчыне, член БПС-Р. У 1919 г. быў удзельнікам Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны.

 


24 – 75 гадоў з дня нараджэння Лойка Тамары Васільеўны (нар. у 1946, в.Лаўна Мастоўскага раёна), вучонага-гісторыка, культуролага, сярод навуковых інтарэсаў якой фарміраванне беларускай дзяржаўнасці, развіццё нацыянальнай культуры, методыка выкладання гістарычных дысцыплін.


24 – 60 гадоў з дня нараджэння Улейчык Наталлі Леанідаўны (нар. у 1961 г.), беларускага гісторыка, педагога, кандыдата гістарычных навук. З 1990 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Кобрынца Пятра Мікалаевіча (1946, в.Дубна Мастоўскага раёна – 1994), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара. У 1973-1994 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


27 – 110 гадоў з дня нараджэння Еўдакімава Віктара Васільевіча (1911 – 1945), камандзіра эскадрыллі 6-га гвардзейскага авіяцыйнага палка дальняга дзеяння, гвардыі маёра, Героя Савецкага Саюза (1944). Пахаваны ў Ваўкавыску.

 


28 – 70 гадоў з дня нараджэння Александровіча Віктара Францавіча (1951, в.Слабодка Астравецкага раёна – 2001), беларускага мастака, сябра Беларускага саюза масткакоў.