Юбіляры верасня

1 – 30 гадоў з часу стварэння ДУА “Гімназія № 1 імя акадэміка             Я.Ф. Карскага г. Гродна”, першай навучальнай установы новага тыпу ў горадзе (1990).

2 – 70 гадоў з дня нараджэння Дзвілянскага Аркадзя Якаўлевіча (1950, Ліда – 2008), беларускага, рускага, яўрэйскага паэта, музычнага педагога, кампазітара, этнамузыколага, музыказнаўца.

3 – 90 гадоў з дня нараджэння Патапава Юрыя Фёдаравіча (нар. у   1930 г.), беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі. У 1960-1982 гг. – аўтар праектаў планіроўкі і забудовы мікрараёнаў у Гродне.

4 – 60 гадоў з дня нараджэння Лісковіча Віктара Андрэевіча (нар. у 1960 г.), беларускага вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, дзяржаўнага дзеяча, выдатніка аховы здароўя Беларусі, кавалера ордэна Пашаны. У 1985-1997 гг. працаваў у Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы. У 1997-2003 гг. – галоўны акушэр-гінеколаг, намеснік начальніка лячэбнага аддзела ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. У 2003-2012 гг. – галоўны ўрач УАЗ “Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр”. З 2012 па 2016 гг. – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 5-га склікання. З 2014 г. – намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

5 – 60 гадоў з дня нараджэння Крата Аляксандра Міхайлавіча (нар. у 1960 г., в.Гальшаны Ашмянскага раёна), беларускага вучонага ў галіне тэхнічнай кібернэтыкі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990).

 

7 – 70 гадоў з часу адкрыцця філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы” (1950).

8 – 80 гадоў з дня нараджэння Кірэенкі Кацярыны Рыгораўны (нар. у 1940 г., г.п.Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна), беларускага географа, эканаміста, педагога, прафесара.

8 – 70 гадоў з дня нараджэння Ганчаровай-Грабоўскай Святланы Якаўлеўны (нар. у 1950 г., в.Асаўляны Мастоўскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, філолага-русіста, доктара філалагічных навук, прафесара. У 1972-1976 гг. працавала ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Я. Купалы.

 

9 – 60 гадоў з дня нараджэння Вашкевіча Аляксандра Яўгенавіча (нар. у 1960 г., Ліда), беларускага правазнаўца, педагога, прафесара. У 1996 г. – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

9 – 60 гадоў з дня нараджэння Дарашкевіча Валерыя Аляксандравіча (нар. у 1960 г., Шчучын), беларускага вучонага ў галіне сельскай гаспадаркі, правазнаўца, намесніка дырэктара Прававога дэпартамента Еўразійскай эканамічнай камісіі.

10 – 70 гадоў з дня нараджэння Бойкі Валерыя Канстанцінавіча (нар. у 1950 г., Гродна), беларускага матэматыка, педагога. З 1976 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

11 – 230 гадоў з дня нараджэння Пелікана Вацлава Вацлававіча (Венцаслаў Венцаслававіч; 1790, Слонім – 1873), расійскага і беларускага вучонага ў галіне хірургіі, дзяржаўнага, палітычнага і грамадскага дзеяча, доктара медыцыны, прафесара. У 1826-1832 гг. – рэктар Віленскага ўніверсітэта.

 

12 – 120 гадоў з дня нараджэння Аслікоўскага Мікалая Сяргеевіча (1900 – 1971), генерал-лейтэнанта Савецкай Арміі, удзельніка вызвалення Гродна ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава I і II ступені, ордэнам Кутузава II ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Брытанскай імперыі (Вялікабрытанія), ордэнам Ганаровага легіёна (Францыя), ордэнам “Virtuti militari” (Польшча).

13 – 75 гадоў з дня нараджэння Мураўскага Віктара Андрэевіча (нар. у 1945 г.), расійскага і беларускага правазнаўца, педагога. У 1982-1985 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

14 – 75 гадоў з дня нараджэння Адулы Тадэвуша Іванавіча (нар. у 1945 г., в.Хралы Астравецкага раёна), беларускага філосафа, доктара філасофскіх навук, прафесара, сапраўднага члена Міжнароднай грамадскай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, сапраўднага члена Міжнароднай акадэміі навук (Здароўе і экалогія).

 

15 – 90 гадоў з дня нараджэння Богуша Аляксандра Уладзіміравіча (1930, в.Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна – 2018), беларускага журналіста, краязнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі. У 1964-1969 гг. працаваў рэдактарам лідскай раённай газеты “Уперад”. З 1971 г. – галоўным рэдактарам абласной газеты “Гродзенская праўда”. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Знак Пашаны”.

15 – 75 гадоў з дня нараджэння Істоміна Віктара Серафімавіча (нар. у 1945 г.), філолага, педагога, перакладчыка. З 1988 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

16 – 275 гадоў з дня нараджэння Кутузава Міхаіла Іларыёнавіча (1745 – 1813), расійскага ваеннага дзеяча, генерал-фельдмаршала, літоўскага генерал-губернатара    (1799-1801). У снежні 1799 г. – студзені 1800 г. жыў у Гродне, потым бываў тут па службовых справах.

 

16 – 100 гадоў з часу заснавання УК “Дом-музей Адама Міцкевіча” (Навагрудак; 1920).

17 – 430 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права г.Ліда (1590).

 

 

 

17 – 190 гадоў з часу заснавання ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага”, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 г. у намінацыі “Бібліятэчная справа” (1830).

 

17 – 160 гадоў з дня нараджэння Лейкі Кандрата Тодаравіча (1860, в.Збочна Слонімскага раёна – 1921), беларускага пісьменніка (празаік, паэт, драматург, перакладчык), педагога. Вучыўся ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі.

17 – 100 гадоў з дня нараджэння Крамко Яўгена Ігнатавіча (1920, в.Беражна Карэліцкага раёна – 1999), беларускага пісьменніка (празаік, публіцыст).

17 – 90 гадоў з дня нараджэння Калабука Генадзя Георгіевіча (нар. у 1930 г., в.Глядавічы Мастоўскага раёна), работніка прамысловай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1974). У 1958-1991 гг. працаваў на Гродзенскім мясакамбінаце. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 

17 – 70 гадоў з дня нараджэння Карэнды Івана Арсеньевіча (нар. у 1950 г., в.Крывічы Іўеўскага раёна), беларускага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, пісьменніка, дыпламата, былога намесніка культуры Беларусі, намесніка міністра інфармацыі, старшыні Дзяржкамдруку Беларусі. Настаўнічаў у Ракавіцкай СШ Шчучынскага раёна.

 

18 – 130 гадоў з дня нараджэння Байко Язэпа Мацвеевіча (1890 – 1943), каталіцкага святара, удзельніка беларускага хрысціянскага руху. Служыў вікарыем ў в.Ельня Лідскага раёна, г.п.Поразава Свіслацкага раёна.

19 – 90 гадоў з дня нараджэння Мазнічкі Івана Мікалаевіча (1930 – 2010, Гродна), беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі. З  1957 г. працаваў у гродзенскім філіяле “Белдзяржпраекта”, з 1979 г. – у “Гроднаграмадзянпраекце”.

20 – 210 гадоў з дня нараджэння Янкоўскага Плакіда (1810 – 1872, в.Жыровічы Слонімскага раёна), беларускага і польскага пісьменніка (празаік, паэт, публіцыст, перакладчык), уніяцкага, потым праваслаўнага святара, магістра тэалогіі, прафесара. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Выкладаў у Жыровіцкай духоўнай семінарыі.

 

26 – 130 гадоў з дня нараджэння Мацюкевіча Іосіфа Ігнатавіча (1890, в.Гернікі Дзятлаўскага раёна – 1938), беларускага мовазнаўца, педагога.

26 – 60 гадоў з дня нараджэння Самойлы Галіны Сямёнаўны (нар. у 1960 г., в.Бандары Гродзенскага раёна), беларускай паэтэсы. З 1984 г. жыве ў Гродне.

 

 

 

27 – 125 гадоў з дня нараджэння Рагулі Івана Лявонцьевіча (1895, в.Ачукевічы Навагрудскага раёна – 1944), генерал-маёра Савецкай Арміі, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава, ордэнам Кутузава.

27 – 90 гадоў з дня нараджэння Краско Валянціна Ягоравіча (нар. у 1930 г.), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара. У 1957-1959 гг. працаваў на племзаводзе “Рось” Ваўкавыскага раёна.

27 – 80 гадоў з дня нараджэння Бусько Міколы (Мікалай Іосіфавіч; нар. у 1940 г., в.Пагарэлка Карэліцкага раёна), беларускага пісьменніка (паэт, публіцыст, перакладчык), мастака, краязнаўца, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2013). Скончыў СШ у в.Турэц Карэліцкага раёна.

 

30 – 130 гадоў з дня нараджэння Ляшчэвіча Антона Янавіча (1890, в.Абрамаўшчына Смаргонскага раёна – 1943), рэлігійнага дзеяча, манаха-марыяніна, місіянера, пакутніка, блаславёнага Рымска-каталіцкага Касцёла.