Чэрвень

3 – 70 гадоў з дня нараджэння Бурака Пятра Іосіфавіча (нар. у 1952 г., Ваўкавыск), расійскага эканаміста, прафесара, акадэміка Расійскай акадэміі грамадскіх навук, дырэктара Маскоўскага інстытута рэгіянальных эканамічных даследаванняў.


5 – 80 гадоў з дня нараджэння Рагойшы Вячаслава Пятровіча (нар. у 1942 г.), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка, доктара філалагічных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата Міжнароднай літаратурнай прэміі імя І. Франко (2000), кавалера ордэна Ф. Скарыны. У 1965 г. служыў у савецкай арміі ў Гродне.

 


9 – 90 гадоў з дня нараджэння Кавалеўскага Генадзя Іванавіча (1932, Гродна – 1995), беларускага спартыўнага педагога, трэнера па лёгкай атлетыцы, выдатніка народнай адукацыі.


10 – 90 гадоў з дня нараджэння Мурачкоўскага Мікалая Восіпавіча (нар. у 1932 г., в. Смольчычы Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне псіхалогіі, педагога. У 1965-1977 гг. выкладаў у Гродзенскім педагагічным інстытуце.


14 – 100 гадоў з дня нараджэння Калакольнікава Віктара Цімафеевіча (1922 – 2014), беларускага філосафа. У 1973-1986 гг. – загадчык кафедры філасофіі і навуковага камунізма Гродзенскага медыцынскага інстытута.


14 – 80 гадоў з дня нараджэння Аладзьева Віктара Захаравіча (нар. у 1942 г., Гродна), эстонскага вучонага ў галіне тэарэтычнай кібернетыкі, стваральніка навуковай школы па тэорыі аднародных структур, доктара матэматычных навук, акадэміка Расійскай акадэміі наасферы і Міжнароднай акадэміі наасферы.

 


15 – 75 гадоў з дня нараджэння Разніцына Аляксандра Валянцінавіча (нар. у 1947 г.), беларускага вучонага ў галіне спартыўнай медыцыны і рэабіліталогіі, кінезатэрапіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1973-2012 гг. працаваў у ГрДМУ.


19 – 110 гадоў з дня нараджэння Бітэля Пятра (1912, г. п. Радунь Воранаўскага раёна – 1991), беларускага паэта, перакладчыка, мемуарыста, краязнаўца, педагога, праваслаўнага святара.

 


24 – 80 гадоў з дня нараджэння Насовіча Яна (нар. у 1942 г., г. п. Радунь Воранаўскага раёна), польскага мовазнаўца, педагога, доктара гуманітарных навук, прафесара.


24 – 70 гадоў з дня нараджэння Мельнікавай Алы Аляксееўны (нар. у 1952 г., Гродна), беларускага філолага. У 1993-2015 гг. – загадчык кафедры рускай і беларускай моў ГрДМУ.


25 – 100 гадоў з дня нараджэння Рэўтава Пятра Сяргеевіча (нар. у 1922 г.), беларускага траўматолага-артапеда. У 1972-1986 гг. – загадчык кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі Гродзенскага медыцынскага інстытута.


25 – 130 гадоў з дня нараджэння Абрамовіча Зігмунта Іосіфавіча (псеўд. Антон Забель; 1892 – 1988), беларускага акцёра, мемуарыста, публіцыста. У 1909-1910 гг. – удзельнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, з 1911 г. – адзін з вядучых акцёраў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага.


26 – 90 гадоў з дня нараджэння Місарэвіча Яўгена Аляксандравіча (1932, в. Зачэпічы Дзятлаўскага раёна – 2011), беларускага гісторыка, педагога. У 1955-1957 гг. – намеснік загадчыка аддзела Гродзенскага абкама камсамола. У 1957-1961 гг. – сакратар Радунскага райкама камсамола. У 1961-1962 гг. – сакратар Гродзенскага абкама камсамола. У 1962-1968 гг. – сакратар Смаргонскага райкама КПБ. У 1970 г. – лектар Гродзенскага абкама КПБ. У 1970-1982 гг. узначальваў Камітэт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Гродзенскага аблвыканкама. У 1982-2003 гг. – выкладчык Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута.


26 – 80 гадоў з дня нараджэння Гардзеева Якава Якаўлевіча (нар. у 1942 г., Гродна), беларускага неўрапатолага, педагога, члена-карэспандэнта АМН Беларусі, ганаровага члена Нью-Ёркскай АН, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя Беларусі.


28 – 90 гадоў з дня нараджэння Марціноўскага Пятра Мікалаевіча (1932, в. Катчыно Мастоўскага раёна – 2006, в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна), беларускага педагога, краязнаўца, літаратуразнаўца. У 1959 г. скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут, настаўнічаў у в. Лупачы Мастоўскага раёна.


30 – 70 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю ААТ “Лідскі малочнакансервавы камбінат” (1952).