Сакавік

2 460 гадоў з дня нараджэння Дарагастайскага Крыштофа Мікалая, графа Лялівы (1562 – 1615), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, старасты Ваўкавыска, заснавальніка друкарні ў маёнтку Ашмянка Мураваная Ашмянскага раёна.

 


2 90 гадоў з дня нараджэння Махнюк Людмілы Антонаўны (нар. у 1932 г., Гродна), мастачкі, грамадскага дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША.


3 80 гадоў з дня нараджэння Карацінскай Дар’і Мікалаеўны (нар. у 1942 г., г. п. Астрына Шчучынскага раёна), беларускага мовазнаўца. З 1965 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы


4 80 гадоў з дня нараджэння Койты Казіміра Канстанцінавіча (нар. у 1942 г., в. Макараўцы Бераставіцкага раёна), беларускага філосафа, педагога.


5 80 гадоў з дня нараджэння Усоева Сяргея Сяргеевіча (1942 – 2005), беларускага вучонага ў галіне медыцынскай генетыкі і анатамічнай антрапалогіі, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі інтэграцыйнай антрапалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1982-2005 гг. працаваў у ГрДМУ.


7 100 гадоў з дня нараджэння Казлова Васіля Паўлавіча (1922 – 1996), беларускага філолага. У 1955-1995 гг. працаваў у ГрДУ імя Я.Купалы.


9 75 гадоў з дня нараджэння Платонава Яўгена Міхайлавіча (нар. у 1947 г., Ашмяны), беларускага фізіка. З 1980 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


9 60 гадоў з дня нараджэння Лойкі Генадзя Станіслававіча (нар. у 1962 г., в. Мікелеўшчына Мастоўскага раёна), беларускага скульптара.


10 80 гадоў з дня нараджэння Ткачова Міхася (Міхаіл Аляксандравіч; 1942 – 1992), беларускага археолага, гісторыка-медыявіста, грамадска-палітычнага дзеяча, доктара гістарычных навук, прафесара. У 1978-1992 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы. Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны.


12 – 300 гадоў з дня нараджэння Дабшэвіча Бенядзікта (1722, Навагрудак – 1799), беларускага філосафа і тэолага. Скончыў Навагрудскі езуіцкі калегіум, выкладаў у ім.


13 – 100 гадоў з дня нараджэння Жандарава Мікалая Іванавіча (1922 – 1998, Гродна), беларускага хірурга, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1962 г. працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце.


15 – 80 гадоў з дня нараджэння Багеля Івана Максімавіча (1942, в. Баярская Навагрудскага раёна – 2008), беларускага вучонага ў галіне радыёбіялогіі, эндакрыналогіі і фармакалогіі, доктара медыцынскіх навук.


17 – 80 гадоў з дня нараджэння Усенка Ліліі Уладзіміраўны (нар. у 1942 г., в. Кунцаўшчына Гродзенскага раёна), беларускага краязнаўца, музеязнаўца. У 1980-1997 гг. – дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.


1875 гадоў з дня нараджэння Катковіч Лізаветы Іванаўны (нар. у 1947 г., в. Сімакава Карэліцкага раёна), беларускай актрысы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980).


2175 гадоў з дня нараджэння Ліхацэвіча Анатоля Паўлавіча (нар. у 1947 г., в. Вялікая Кракотка Слонімскага раёна), беларускага вучонага ў галіне экалогіі сельскай гаспадаркі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, замежнага члена Расійскай АН, доктара тэхнічных навук, прафесара. У 1969-1970 гг. – старшы інжынер Ашмянскага міжраённага ўпраўлення асушальных сістэм.


23 – 190 гадоў з дня нараджэння Малцужынскага Вітольда (1832, Свіслач – 1913), польскага і беларускага педагога, краязнаўца. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, дзе ў 1860-1864 гг. выкладаў прыродазнаўства.


25 – 70 гадоў з дня нараджэння Нікольскага Уладзіміра Мікалаевіча (нар. у 1952 г., г. п. Жалудок Шчучынскага раёна), беларускага мастака (жывапіс, графіка). Жыве і працуе ў Лідзе.


26 – 150 гадоў з дня нараджэння Шумава Пятра Іванавіча (1872, Гродна – 1936),  дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, Літве і Польшчы. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве.


2675 гадоў з дня нараджэння Альховіка Казіміра Часлававіча (нар. у 1947 г., в. Лозы Ваўкавыскага раёна), механізатара, кавалера ордэна Працоўнай Славы I, II і III ступені. З 1964 г. працаваў у СВК “Агра-Лозы” Ваўкавыскага раёна.