Юбіляры чэрвеня

2 – 70 гадоў з дня нараджэння Біруковай Марыі Міхайлаўны (нар. у 1949 г., в. Лашавічы Свіслацкага раёна), беларускага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, педагога. Працавала настаўнікам на Свіслаччыне, у апараце Свіслацкага райкама ЛКСМБ, Гродзенскага абкама ЛКСМБ, Гродзенскага абкама КПБ, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У 1996-2013 гг. – старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, ордэнам Пашаны, ордэнам Францыска Скарыны, ордэнам Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, ордэнам Крыжа Прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

4 – 80 гадоў з дня нараджэння Акуліка Аляксандра Канстанцінавіча (нар. у 1939 г., в. Баранавічы Карэліцкага раёна), беларускага гісторыка, педагога, публіцыста, журналіста, лаўрэата рэспубліканскай прэміі саюза журналістаў “Залатое пяро”.

6 – 70 гадоў з дня нараджэння Бухаўца Алега Рыгоравіча (нар. у 1949 г., в. Аюцавічы Карэліцкага раёна), расійскага і беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.

8 – 80 гадоў з дня нараджэння Вярбоўскага Георгія Пятровіча (нар. у 1939 г.), спартсмена (футбол), трэнера, майстра спорту СССР. У 1950-1954 г. займаўся футболам у дзіцячай камандзе “Лакаматыў” у Лідзе.


9
– 70 гадоў з дня нараджэння Дарашкевіча Віктара Іванавіча (1949, в. Сасновы Бор Шчучынскага раёна – 2003), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка, тэкстолага.

9 – 70 гадоў з дня нараджэння Пышкала Наталлі Канстанцінаўны (1949, г. Гродна – 1993), мовазнаўца, педагога. У 1977-1978 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

10 – 70 гадоў з дня нараджэння Шчарбінінай Валянціны Пятроўны (нар. у 1949 г.), педагога-метадыста. З 1991 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

12 – 275 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Юзафа (1744, Гродзенскі павет – 1817), механіка, фізіка, асветніка, педагога, “бацькі фізікі на Літве”. Пачатковую адукацыю атрымаў у Гродне.

12 – 90 гадоў з дня нараджэння Грыгор’ева Аляксея Сафронавіча (1929 – 2011), беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара. У 1960-1962 гг. працаваў намеснікам Гродзенскага абласнога трэста саўгасаў. З 1962 г. – начальнік Воранаўскага вытворчага ўпраўлення, з 1968 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.


13 – 160
гадоў з дня нараджэння Горскага Канстанціна Канстанцінавіча (1859, Ліда – 1924), скрыпача-віртуоза, кампазітара, дырыжора, педагога, грамадскага дзеяча.

18 – 130 гадоў з дня нараджэння Каліноўскага Уладзіміра Сямёнавіча (1889, Ваўкавыск – 1940), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста, юрыста. У 1910 г. скончыў гімназію ў Гродне.

20 – 70 гадоў з дня нараджэння Пукач Тамары Мікалаеўны (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага архітэктара.

21 – 70 гадоў з дня нараджэння Сцянько Віктара Георгіевіча (нар. у 1949 г., в. Пліса-2 Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1985-2004 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.


22
– 50 гадоў з дня нараджэння Апіёк Наталлі Мікалаеўны (нар. у 1969 г., Гродна), беларускага і расійскага мастака, скульптара (манументальная і станковая скульптура).


23 – 180
гадоў з дня нараджэння Адамюка Эміліяна Валянцінавіча (1839, Гродзенская губерня – 1906), урача, прафесара, аднаго з заснавальнікаў расійскай афтальмалогіі.

23 – 70 гадоў з часу адкрыцця Ваўкавыскай раённай бібліятэкі (1949 г.).

23 – 70 гадоў з дня нараджэння Водчыца Рыгора Мікалаевіча (1949 – 2015), будаўніка, рацыяналізатара, наватара вытворчасці. У 1970-2000 гг. працаваў на Гроднажылбудзе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

29 – 60 гадоў з дня нараджэння Бярозкінай Наталлі Серафімаўны (нар. у 1959 г., в. Таркачы Дзятлаўскага раёна), беларускага матэматыка, педагога. З 1983 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.