Юбіляры студзеня

175 гадоў з дня нараджэння Дзямідзіка Васіля Уладзіміравіча (нар. у 1944 г., в.Казейкі Свіслацкага раёна), беларускага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, генерал-лейтэнанта. У 1993-1994 гг. – намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

175 гадоў з дня нараджэння Мацкевіча Вячаслава Канстанцінавіча (нар. у 1944 г., в.Утканы Воранаўскага раёна), беларускага музыканта (баян, гармонік), педагога, дырыжора аркестра, фалькларыста, заслужанага работніка культуры Беларусі. У 1977-2009 гг. – дырэктар Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў. З 1981 г. – кіраўнік фальклорнага ансамбля народнай музыкі “Лявоны”.

170 гадоў з дня нараджэння Пакумейкі Вячаслава Іванавіча (1949 – 2008, в.Верцялішкі Гродзенскага раёна), беларускага педагога, хормайстра, кампазітара, заслужанага работніка культуры Беларусі. З 1972 г. – мастацкі кіраўнік і хормайстар ансамбля “Ніва” Верцялішкаўскага ЦДК. З 1985 г. працаваў дырэктарам Верцялішкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

170 гадоў з дня нараджэння Ягорычава Уладзіміра Яўгенавіча (нар. у 1949 г., в.Красляне Шчучынскага раёна), беларускага гісторыка, педагога, публіцыста, пісьменніка. З 1974 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

160 гадоў з дня нараджэння Здановіч Ніны Іванаўны (нар. у 1959 г., Слонім), беларускага археолага, культуролага, педагога.

150 гадоў з дня нараджэння Ражко Аляксандра Валянцінавіча (нар. у 1969 г., в.Міхалішкі Астравецкага раёна), беларускага вучонага ў галіне эндакрыналогіі, экалогіі і радыяцыйнай медыцыны, доктара медыцынскіх навук, выдатніка аховы здароўя Беларусі. У 1993-2003 гг. працаваў у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. У 2003-2005 гг. – начальнік аддзела аховы здароўя Гродзенскага гарвыканкама. У 2005-2007 гг. – галоўны ўрач гарадской клінічнай бальніцы № 3 г.Гродна.

270 гадоў з дня нараджэння Каялы Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1949 г., г.Скідзель Гродзенскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, педагога. Настаўнічаў у Гродзенскім раёне. З 1990 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

390 гадоў з дня нараджэння Мякіша Яўгена Аляксандравіча (1929 – 2001, Гродна), мовазнаўца, педагога. У 1960-1999 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.

4290 гадоў з дня нараджэння Храптовіча (Літавора-Храптовіча) Іаахіма Ігнацы Юзафа (1729 – 1812), дзяржаўнага, грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча ВКЛ, філосафа, публіцыста, паэта, перакладчыка. У 1752-1764 гг. – стольнік навагрудскі. У сваім маёнтку Шчорсы на Навагрудчыне пабудаваў палацавы комплекс, школу, аднавіў уніяцкую царкву, заснаваў знакамітую бібліятэку.

450 гадоў з дня нараджэння Гусаковай Святланы Мікалаеўны (нар. у 1969 г.), майстра народных промыслаў, педагога, гаспадыні аграсядзібы “Светлазара” ў г.п. Мір Карэліцкага раёна, лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2007). Выкладае ў Мірскім дзяржаўным ПТВ-234 будаўніча-рэстаўрацыйных работ.

5 – 220 гадоў з дня нараджэння Сямашкі Іосіфа (1799 – 1868), уніяцкага, пасля праваслаўнага царкоўнага дзеяча, мітрапаліта Літоўскага і Віленскага, ініцыятара і актыўнага ўдзельніка Полацкага царкоўнага сабора 1839 г.  У 1844 г. жыў у Жыровічах на Слонімшчыне.

5 – 80 гадоў з дня нараджэння Моката Аляксандра Міхайлавіча (1939, в.Вялікая Вобрына Карэліцкага раёна – 1984), работніка сельскай гаспадаркі, механізатара, Героя Сацыялістычнай Працы (1973). Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

7 – 70 гадоў з дня нараджэння Турлая Івана Васільевіча (нар. у 1949 г., в.Рудаўка Сонімскага раёна), беларускага вучонага ў галіне лесапрамысловай вытворчасці, педагога.

8125 гадоў з дня нараджэння Кольбэ Максіміляна Марыі (свецк. Раймунд; 1894 – 1941), польскага рэлігійнага дзеяча, святога Рымска-каталіцкай царквы. У 1922-1927 гг. служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў.

9 – 100 гадоў з дня нараджэння Нуржанава Казбека Бейсенавіча (1919 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).

1090 гадоў з дня нараджэння Сачака Міхаіла Рыгоравіча (нар. у 1929 г., в.Варонічы Слонімскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, педагога, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя, выдатніка адукацыі Беларусі, вынаходніка СССР.

1080 гадоў з дня нараджэння Лазоўскай Зінаіды Уладзіміраўны (нар. у 1939 г.), беларускага педагога, выдатніка народнай асветы, заслужанага настаўніка Беларусі. Працавала ў СШ №1 г.Навагрудка, СШ № 4 г.Навагрудка, Уселюбскай СШ Навагрудскага раёна (1965-2001).

1075 гадоў з дня нараджэння Байрашэўскага Сулеймана Мацвеевіча (нар. у 1944 г., Слонім), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, імама-старшыні мусульманскай суполкі Слоніма.

1150 гадоў з дня нараджэння Фраловай  Людмілы Станіславаўны (нар. у 1969 г., в.Астравок Гродзенскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1991 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

1275 гадоў з дня нараджэння Пацэнкі Мікалая Іванавіча (нар. у 1944 г., в.Вострава Мастоўскага раёна), беларускага культурнага дзеяча, краязнаўца, журналіста, педагога, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2001).

14125 гадоў з дня нараджэння Юргялевіча Пятра Якаўлевіча (1894, в.Трабы Іўеўскага раёна – 1973), беларускага мовазнаўца, педагога.

14110 гадоў з дня нараджэння Варэц Домны Іванаўны (1909, в.Княжаводцы Мастоўскага раёна – 2002), работніка сельскай гаспадаркі, жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

1470 гадоў з дня нараджэння Разуваевай Людмілы Сільвестраўны (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага музыканта (баян), педагога, лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Выкладчык школы мастацтваў” (2010). З 1970 г. працавала ў Гродзенскай дзіцячай музычнай школе № 1 імя Семянякі, пасля – у школе мастацтваў. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны.

1770 гадоў з дня нараджэння Бруя Ігара Мікалаевіча (нар. у 1949 г.), беларускага матэматыка, педагога. У 1993-1995 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

1980 гадоў з дня нараджэння Мархель Таццяны Рыгораўны (нар. у 1939 г.), беларускай і расійскай актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017). У 1967-1968 гг. працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны.

20130 гадоў з дня нараджэння Новіка Канстанціна Ігнатавіча (1889, Гродзенская губерня – 1942), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга.

2190 гадоў з дня нараджэння Хмурчыка Міхаіла Лукашавіча (нар. у 1929 г., в.Палонка Свіслацкага раёна), беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі.

2160 гадоў з дня нараджэння Галубца Леаніда Віктаравіча (нар. у 1959 г.), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, доктара сельскагаспадарчых навук, загадчыка біятэхналагічнага цэнтра Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

24110 гадоў з дня нараджэння Граніта Петруся (сапр. Івашэвіч Іван Пятровіч; 1909, в.Зачэпічы Дзятлаўскага раёна – 1980, в.Зачэпічы Дзятлаўскага раёна), беларускага паэта, педагога, удзельніка рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

2590 гадоў з дня нараджэння Гедройця Міхала Яна Генрыка (нар. у 1929 г., маёнтак Лобзава Зэльвенскага раёна), беларускага і англійскага гісторыка, эканаміста, публіцыста, даследчыка гісторыі ВКЛ.

26130 гадоў з дня нараджэння Кушнера Паўла Іванавіча (сапр. Кнышоў; 1889, Гродна – 1968), грамадскага дзеяча, вучонага-этнографа, доктара гістарычных навук, прафесара. Скончыў Гродзенскую гімназію. Прымаў удзел у рэвалюцыйных падзеях у Гродне да 1917 г., удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, грамадзянскай вайны. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі.

2780 гадоў з дня нараджэння Забялендзіка Сяргея Піліпавіча (нар. у 1939 г.), беларускага біёлага, педагога. У 1972-1987 гг. працаваў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1987-1992 гг. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

2875 гадоў з дня нараджэння Бертэля Івана Міхайлавіча (нар. у 1944 г., в.Кавалічы Гродзенскага раёна), беларускага вучонага-фізіка, педагога. У 1971-1976 гг. і з 1982 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

2860 гадоў з дня нараджэння Чарновай Марыі Барысаўны (нар. у 1959 г.), псіхолага, філолага, педагога, мастака-мадэрніста. З 1993 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.