Юбіляры снежня

75 гадоў з з часу стварэння Гродзенскай раённай антыфашысцскай арганізацыі ў Вялікую Айчынную вайну (Гродзенскі раён; 1943 – 1944).

2 – 60 гадоў з дня нараджэння Кошур Святланы Андрэеўны (нар. у 1958 г., в.Валеўка Навагрудскага раёна), беларускага краязнаўца, пісьменніцы, музеязнаўца, лаўрэата прэміі імя А. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыях “Музейны работнік года” (2002) і “Пісьменнік года” (2016).

4 – 90 гадоў з дня нараджэння Баразны Леаніда Цімафеевіча (1928 – 1972), беларускага мастака, знаўца народнай творчасці. Паводле яго эскізаў былі створаны касцюмы для ансамбляў песні і танца (гродзенскага “Нёмана”, смаргонскага імя Агінскага, навагрудскага “Свіцязь” і інш.)

4 – 75 гадоў з дня нараджэння Валчэцкай Алены Уладзіміраўны (нар. у 1943 г., Гродна), беларускай спартсменкі (спартыўная гімнастыка), майстра спорту СССР міжнароднага класа, заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера СССР, чэмпіёнкі XVIII Алімпійскіх гульняў (Токіа; 1964).

7 – 140 гадоў з дня нараджэння Зязюлі Андрэя (сапр. Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч; 1878, в.Навасады Ашмянскага раёна 1921) беларускага паэта, каталіцкага святара. У 1909 г. жыў у в.Гальшаны Ашмянскага раёна. Служыў ксяндзом у в.Трабы Іўеўскага раёна.

7 – 60 гадоў з дня нараджэння Салодкай Святланы Аляксееўны (нар. у 1958 г., в.Дудзічы Дзятлаўскага раёна), беларускай спявачкі (лірычнае сапрана), заслужанай артысткі Беларусі.

10 – 130 гадоў з дня нараджэння Дзямідава Міколы (1888 – 1967), беларускага ваеннага, палітычнага і грамадскага дзеяча. У 1918 – 1919 гг. – камендант Гродна і начальнік Гарадзенскай ваеннай акругі.

17 – 170 гадоў з дня нараджэння Пуслоўскага Зыгмунда (1848, Слонім – 1913), польскага калекцыянера, мецэната. Сабраў вялікую калекцыю рукапісных кніг, старадрукаў, габеленаў, мініяцюраў, жывапісу, графікі.

20 – 80 гадоў з дня нараджэння Мацакова Анатоля Рыгоравіча (1938 – 1999, Гродна), беларускага журналіста, пісьменніка, падпалкоўніка міліцыі. З 1962 г. жыў у Гродне.

23 – 90 гадоў з дня нараджэння Вільчко Яўгена Альфонсавіча (1928, Гродна 1993), беларускага архітэктара. У 1960-1983 гг. працаваў кіраўніком групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце.

24 – 220 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Адама (1798, фальв.Завоссе Навагрудскага павета ці Навагрудак 1855), паэта, публіцыста, грамадскага дзеяча, асветніка. У 1807-1815 гг. вучыўся ў Навагрудскай дамініканскай школе. Бываў у вёсках і маёнтках Навагрудчыны, Карэліччыны, Лідчыны, Дзятлаўшчыны, Воранаўшчыны.

24 – 120 гадоў з дня нараджэння Фогеля Яна Янавіча (1898 1944), ваеннага дзеяча,  удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайны, генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза (1945).

25 – 120 гадоў з дня нараджэння Грыбаедава Мікалая Іванавіча (1898 1972, Гродна), савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалера ордэна “Знак Пашаны”. У 1951 1955 гг. старшыня Гродзенскага гарвыканкама.

26 – 80 гадоў з дня нараджэння Сіляевай Ніны Фёдараўны (нар. у 1938 г.), беларускага вучонага ў галіне паталагічнай анатоміі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя. З 1966 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

26 – 50 гадоў з пачатку працы Гродзенскай абласной студыі тэлебачання (1968).