Юбіляры сакавіка

60 гадоў з часу заснавання УА “Гродзенскі гандлёвы каледж “Белкааапсаюза” (1959).

 

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Ясюкайця Антона Аляксандравіча (нар. у 1944 г., в.Навіянка Воранаўскага раёна), беларускага мастака (жывапіс, графіка), педагога. У 1961-1962 гг. працаваў у Блажанаўскай школе Воранаўскага раёна.

1 – 60 гадоў з дня нараджэння Зноскі Казіміра Францавіча (нар. у 1959 г., в.Трабы Іўеўскага раёна), беларускага фізіка, педагога. З 1983 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

2 – 120 гадоў з дня нараджэння Міронскага Аляксандра Васільевіча (1899 – 1955), расійскага і беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. У 1953-1955 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

 

4 – 225 гадоў з дня нараджэння Зарэмбы-Каліноўскага Феліцыяна Марціна (1794, Навагрудчына – пасля 1856), асветніка, філосафа, доктара філасофіі, хрысціянскага прапаведніка сярод магаметан Астрахані, Азербайджана, Грузіі.

5 – 90 гадоў з дня нараджэння  Іоські Міхаіла Іванавіча (1929, в.Бародзічы Зэльвенскага раёна – 1986), беларускага філосафа, культуролага, педагога, журналіста.

 

5 – 80 гадоў з дня нараджэння Ягорава Ігара Вячаслававіча (1939 – 2012), мовазнаўца, літаратуразнаўца, педагога. З 1981 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

5 – 70 гадоў з дня нараджэння Гулецкай Рэгіны Эдуардаўны (нар. у 1949 г., в.Пашкевічы Воранаўскага раёна), беларускага музычнага педагога, хормайстра. З 1980 г. – хормайстар народнай харавой капэлы настаўнікаў г. Гродна, з 1983 г. – яе мастацкі кіраўнік. З 1996 г. працавала дырэктарам Гродзенскай СШ № 36.


5 – 60 гадоў з дня нараджэння Мазго Уладзіміра Мінавіча (нар. у 1959 г., г.п. Зэльва), беларускага паэта, перакладчыка, выдатніка друку Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2005), літаратурных прэмій імя В. Віткі (2005) і “Залаты Купідон” (2008).

 

7 – 120 гадоў з дня нараджэння Трусевіча Аляксандра Васільевіча (1899, в.Паланая Карэліцкага раёна – 1977), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра артылерыі, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга.

8 – 80 гадоў з дня нараджэння Буяка Аляксандра Васільевіча (1939 – 2003), беларускага вучонага ў галіне батанікі і раслінаводства, педагога. З 1984 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

8 – 50 гадоў з дня нараджэння Кавалевіч Надзеі Андрэеўны (нар. у 1969 г., г.Скідзель Гродзенскага раёна), беларускай спартсменкі (веславанне на байдарках і каноэ), майстра спорту міжнароднага класа, спартыўнага педагога.

9 – 50 гадоў з дня нараджэння Руто Ларысы Уладзіміраўны (нар. у 1969 г.), беларускага музыканта (баян), дырыжора, педагога, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Выкладчык года” (2013). З 1997 г. працуе ў Лідскім дзяржаўным музычным каледжы. З 1999 г.  – стваральнік і мастацкі кіраўнік народнага камернага аркестра каледжа.

 

10 – 130 гадоў з дня нараджэння Пігулеўскага Уладзіміра Васільевіча (1889, Гродна – 1958), беларускага і латышскага пісьменніка, крытыка, перакладчыка, грамадскага дзеяча.

10 – 70 гадоў з дня нараджэння Крупніка Тадэвуша Антонавіча (нар. у 1949 г., в.Свіршчына Астравецкага раёна), беларускага медыка, выдатніка аховы здароўя Беларусі, галоўнага ўрача Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра.

11 – 70 гадоў з дня нараджэння Багаслоўскай Валянціны Сцяпанаўны (нар. у 1949 г.), беларускага псіхолага, педагога. У 1974-1975 гг. і з 1993 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

13 – 70 гадоў з дня нараджэння Двараніна Арсеня Міхайлавіча (нар. у 1949 г., в.Малыя Краглі Дзятлаўскага раёна), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен).

 

13 – 70 гадоў з дня нараджэння Іванова Мікалая Мікалаевіча (нар. у 1949 г.), беларускага матэматыка, педагога. З 1978 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

15 – 70 гадоў з дня нараджэння Карповіча Святаслава Яўгенавіча (нар. у 1949 г., в.Глоўсевічы Слонімскага раёна), беларускага вучонага ў галіне дакладнай механікі, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000).

17 – 60 гадоў з дня нараджэння Туровіча Аляксея Валянцінавіча (нар. у 1959 г.), беларускага акцёра, сцэнарыста, прадзюсера. У 1966-1973 гг. вучыўся ў Ашмянскай школе-інтэрнаце.


17 – 50 гадоў з дня нараджэння Яцук Ірыны Васільеўны (нар. у 1969 г.), беларускай актрысы, педагога, лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Артыст года” (2007). Працуе ў Слонімскім драматычным тэатры і Слонімскай школе мастацтваў.

8 – 125 гадоў з дня нараджэння Стаповіча (Стэповіча) Альбіна Мацвеевіча (1894, в.Барані Астравецкага раёна – 1934), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўца, музыканта, кампазітара.


19 – 125 гадоў з дня нараджэння Мазалеўскага Івана Герасімавіча (1894, в.Ванілавічы Мастоўскага раёна – 1984), беларускага народнага казачніка.

20 – 70 гадоў з дня нараджэння Гарадзецкага Алега Матусавіча (нар. у 1949 г.), фізіка, педагога. У 1980-1990 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

21 – 120 гадоў з дня нараджэння Ільінскага Міколы (Мікалай Канстанцінавіч; 1899, г.п. Мір Карэліцкага раёна – 1943), тэатральнага дзеяча, драматурга, акцёра, літаратара.

21 – 70 гадоў з дня нараджэння Красоўскай Людмілы Іванаўны (нар. у 1949 г., г.п.Любча Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне плазмахіміі, доктара тэхнічных навук.

23 – 120 гадоў з дня нараджэння Галінай Вольгі Уладзіміраўны (1899, г.п. Жалудок Шчучынскага раёна – 1980), беларускай актрысы, педагога, народнай артысткі Беларусі.

23 – 80 гадоў з дня нараджэння Міхалкевіча Аляксандра Паўлавіча (нар. у 1939 г., в.Басіна Навагрудскага раёна), беларускага вучонага-эканаміста, прафесара.

25 – 80 гадоў з дня нараджэння Скрамблевіча Мар’яна Антонавіча (нар. у 1939 г., в.Адэльск Гродзенскага раёна), беларускага музыканта, майстра па вырабу і рэстаўрацыі народных духавых і ўдарных музычных інструментаў, лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2005). Яго творчасць як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

 

27 – 80 гадоў з дня нараджэння Смаля Дзмітрыя Якаўлевіча (нар. у 1939 г.), беларускага гісторыка, культуролага, педагога. З 1973 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

27 – 75 гадоў з дня нараджэння Дуброўшчык Вольгі Ільінічны (нар. у 1944 г.), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1972 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

28 – 80 гадоў з дня нараджэння Кісялёва Георгія Іванавіча (нар. у 1939 г.), паэта, перакладчыка, літаратурнага крытыка, журналіста. З 1983 г. жыве ў Ваўкавыску.

29 – 80 гадоў з дня нараджэння Капыткі Аляксандра Іванавіча (нар. у 1939 г., в.Несутычы Навагрудскага раёна), беларускага філосафа, педагога. З 1973 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.