Юбіляры мая

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Ядкоўскага Казіміра Міхайлавіча (нар. у 1944 г., в.Вялікія Ёдкавічы Бераставіцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, педагога. З 1980 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

1 – 50 гадоў з дня нараджэння Вінчэўскага Дзмітрыя Яўгенавіча (нар. у 1969 г.), беларускага заолага, педагога, намесніка старшыні Гродзенскага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Працаваў выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

2 – 100 гадоў з дня нараджэння Біцько Валянціна Сцяпанавіча (1919 – 1981), беларускага дзяржаўнага дзеяча, арганізатара партызанскага руху на Дзятлаўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну. У пасляваенныя гады працаваў старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама, загадчыкам аддзела Дзятлаўскага РК КПБ, дырэктарам ільнозавода, дырэктарам камбіната камунальнай гаспадаркі.

2 – 80 гадоў з дня нараджэння Ліса Міхаіла Аляксандравіча (нар. у 1939 г., в.Бяляўшчына Ваўкавыскага раёна), беларускага вучонага ў галіне кардыялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя СССР. У 1967-2016 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

 

2 – 80 гадоў з дня  нараджэння  Смачнева Віктара Андрэевіча (1939 – 1996), акцёра, заслужанага артыста Беларусі. У 1967-1996 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

2 – 70 гадоў з дня нараджэння Шапавалава Уладзіміра Мікалаевіча (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага архітэктара, балетмайстра. Працаваў у Гроднаграмадзянпраекце, Гроднажылпраекце, Гроднагіпрабудзе, адначасова быў мастацкім кіраўніком народнага калектыву бальнага танца “Сінтэз” у Гродне.

3 – 70 гадоў з дня  нараджэння  Пакрышкіна Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1949 г., Дзятлава), беларускага фізіка, канструктара оптыка-электроннай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004), кавалера ордэна Айчыны I ступені.

4 – 220 гадоў з дня  нараджэння  Бохвіца Фларыяна (1799, г.п. Мір Карэліцкага раёна – 1856), асветніка, філосафа, пісьменніка.

4 – 70 гадоў з дня  нараджэння  Куніцкага Івана Адольфавіча (нар. у 1949 г., в.Баранава Гродзенскага раёна), беларускага архітэктара. У 1972-1977 гг. працаваў у Гроднаграмадзянпраекце, 1977-1989 гг. – кіраўнік групы архітэктараў у гродзенскім філіяле Усесаюзнага інстытута азотнай прамысловасці. З 1989 г. – галоўны архітэктар інстытута праектнага будаўніцтва ў Гродне.

5 – 110 гадоў з дня  нараджэння  Бандарына Вадзіма Аляксандравіча (1909, Гродна – 1985), беларускага вучонага ў галіне фізіка-хімічнай медыцыны, педагога, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.

6 – 110 гадоў з дня нараджэння Коха Аляксандра Мікалаевіча (1909, Гродна – 1972), беларускага мастака (жывапіс).

 
 

6 – 80 гадоў з дня нараджэння Еўдакімава Уладзіміра Мікітавіча (1939  – 2018), беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998). У 1971-2004 гг. працаваў у інстытуце “Гроднаграмадзянпраект”.

6 – 80 гадоў з дня нараджэння Куцкайтэ Бірутэ (нар. у 1939 г., в.Кністушкі Астравецкага раёна), літоўскай мастачкі.
 
 

6 – 75 гадоў з дня  нараджэння Абухоўскага Юрыя Максімавіча (нар. у 1944 г., в.Жытомля Гродзенскага раёна), беларускага географа, геамарфолага, ландшафтазнаўца, доктара геаграфічных навук, лаўрэата прэміі АН БССР (1990).

8 – 220 гадоў з дня  нараджэння Ігельстрома Канстанціна Густававіча (1799 – 1851), дзекабрыста, арганізатара і аднаго з кіраўнікоў таварыства “Ваенныя сябры” ў Гродзенскай губерні.

8 – 70 гадоў з дня  нараджэння Скляра Мікалая Сцяпанавіча (нар. у 1949 г.), скульптара (манументальная драўляная скульптура), мастака (графіка, кераміка), лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2002).

9 – 110 гадоў з дня  нараджэння Абрамовіча Уладзіслава (1909 – 1965), гісторыка культуры, паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, бібліёграфа, журналіста. У 1936-1939 гг. узначальваў бюро газеты “Кур’ер Віленскі” ў Лідзе, выдаваў газету “Лідская Зямля” (“Ziemia Lidzka”).

11 – 75 гадоў з дня нараджэння Шаўчонак Марыі Сіланцьеўны (нар. у 1944 г.), беларускай паэтэсы, журналіста, перакладчыка, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2005). З 1965 г. настаўнічала ў Ракавіцкай СШ Шчучынскага раёна. У 1966-1978 гг. працавала ў шчучынскай раённай газеце “Савецкая вёска”. З 1978 г. – на гродзенскай студыі тэлебачання. У 2001-2002 гг. – у Гродзенскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

14 – 90 гадоў з дня нараджэння Амялішкі Міхася Васільевіча (нар. у 1929 г.), беларускага культурнага дзеяча, фізіка, педагога, пісьменніка. У 1954-1989 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце. З 1991 г. – удзельнік хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына”.

15 – 130 гадоў з дня нараджэння Юшчука Івана Іванавіча (1889, Гродзенская губерня – 1991), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Суворава, ордэнам Кутузава, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга.

15 – 125 гадоў з дня нараджэння Шчансновіча Мікалая Ігнатавіча (1894 – 1969), беларускага акцёра, рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Адзін з кіраўнікоў Лідскага партызанскага тэатра ў 1943-1944 гг.

15 – 110 гадоў з дня нараджэння Найдзюка Язэпа (1909, в.Рэпля Ваўкавыскага раёна – 1984), дзеяча беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, друкара, выдаўца.

 

16 – 50 гадоў з дня нараджэння Сабуць Аліны Эдмундаўны (нар. у 1969 г., в.Навасёлкі Лідскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, педагога. З 1993 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

16 – 50 гадоў з дня нараджэння Шандрохі Ноны Эдмундаўны (нар. у 1969 г., в.Навасёлкі Лідскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1992 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

18 – 130 гадоў з дня  нараджэння Каханскага Фелікса (1889, Навагрудак – 1943), польскага дырыжора.

18 – 60 гадоў з дня  нараджэння Кардабнёва Анатоля Анатольевіча (нар. у 1959 г., Гродна), беларускага педагога-метадыста. З 1986 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

20 – 75 гадоў з дня нараджэння Кікеля Паўла Васільевіча (нар. у 1944 г., в.Браносава Карэліцкага раёна), беларускага філосафа, доктара філасофскіх навук, прафесара, педагога, паэта, выдатніка адукацыі Беларусі.

 

20 – 70 гадоў з дня нараджэння Жука Анатоля Аляксандравіча (1949, в. Ярэмічы Карэліцкага раёна – 2009), беларускага акцёра, пісьменніка, кінасцэнарыста, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980).

23 – 60 гадоў з дня нараджэння Смаленчука Аляксандра Фёдаравіча (нар. у 1959 г., г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна), беларускага і літоўскага гісторыка, педагога, доктара гістарычных навук, прафесара. Працаваў у Рэспубліканскім музеі гісторыі рэлігіі, Гродзенскім абласным гісторыка-археалагічным музеі, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

23 – 50 гадоў з часу стварэння УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” (1969).

24 – 70 гадоў з дня нараджэння Сіплевіч Раісы Паўлаўны (нар. у 1949 г., в.Пабрэззе Навагрудскага раёна), беларускай мастачкі (жывапіс, графіка), мастацкага педагога.

 

24 – 60 гадоў з дня нараджэння Якаўчука Віктара Іванавіча (нар. у 1959 г., в.Верхаўляны Бераставіцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне пажарнай тэхнікі, акадэміка Беларускай інжынернай акадэміі.

25 – 100 гадоў з дня нараджэння Курыленка Таццяны Мацвееўны (1919, в.Жыровічы Слонімскага раёна – ?), беларускага вучонага ў галіне педагогікі, прафесара, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.

25 – 80 гадоў з дня нараджэння Стомы Мікалая Андрэевіча (1939 г., в.Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна – 1993), беларускага мастака-плакатыста.

25 – 70 гадоў з дня нараджэння Баранавай Лідзіі Іванаўны (нар. у 1949 г., в.Мядзведка Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне педагогікі.

26 – 180 гадоў з дня нараджэння Блажэўскага Рамуальда Восіпавіча (1839 – 1907), матэматыка, доктара матэматычных навук. У 1855 г. скончыў Гродзенскую мужчынскую гімназію.

27 – 160 гадоў з дня нараджэння Гінцбурга Іллі Якаўлевіча (1859, Гродна – 1939), скульптара, акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, прафесара.

 
 

29 – 110 гадоў з дня нараджэння Жэймо Яніны Баляславаўны (1909, Ваўкавыск – 1987), расійскай кінаактрысы, выканальніцы ролі Папялушкі ў аднайменным савецкім фільме (1947).