Юбіляры ліпеня

2 – 90 гадоў з дня нараджэння Верхася Уладзіміра Паўлавіча (1928 – 2015), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.  З 1966 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


5 – 70 гадоў з дня нараджэння Ануфрыева Генадзя Рыгоравіча (нар. у 1948 г., Смаргонь), беларускага і расійскага пісьменніка, журналіста.

 

8 – 60 гадоў з часу заснавання “Лідааграпраммаш”,  ААТ (1958).

8 – 60 гадоў з дня нараджэння Сядзельнік Валерыі Валяр’янаўны (нар. у 1958 г., в.Вярбілкі Шчучынскага раёна), беларускага правазнаўца, педагога. З 1981 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

11 – 100 гадоў з дня нараджэння Аўчыннікава Мікалая Ціханавіча (1918 – 1976), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).

11 – 70 гадоў з дня нараджэння Розенблюма Аляксандра Веніямінавіча (нар. у 1948 г.), вучонага-матэматыка, педагога, прафесара. У 1978-1992 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

12 – 60 гадоў з дня нараджэння Лойкі Паўла Алегавіча (1958, Слонім – 2010), беларускага вучонага-гісторыка, педагога.

15 – 80 гадоў з дня нараджэння Шабаліна Аляксандра Андрэевіча (1938 – 2013), беларускага празаіка, публіцыста, журналіста, сцэнарыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. У 1960-х гг. працаваў у рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда”.

15 – 70 гадоў з дня нараджэння Рэвякі Васіля Афанасьевіча (нар. у 1948  г.), беларускага вучонага-заатэхніка, кандыдыта сельскагаспадарчых навук, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі,  Героя Беларусі (2006), кавалера ордэна “Знак Пашаны”. У 1975-1985 гг. працаваў у калгасе “Прагрэс” Гродзенскага раёна. У 1985-1991 гг. – на партыйнай рабоце (інструктар Гродзенскага абкама КПБ, першы сакратар Мастоўскага райкама КПБ). З 1995 г. – старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Гродзенскага раёна.

16 – 75 гадоў з дня нараджэння Карчэўскага Уладзіміра Максімавіча (нар. у 1943 г., в.Клепачы Свіслацкага раёна), беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі. У 1987-1989 гг. – дырэктар Гродзенскага тэхнікума фізкультуры. З 1989 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

17 – 125 гадоў з дня нараджэння Венгеркі Аляксандра (1893 – 1941), польскага акцёра, рэжысёра, педагога. У 1939-1940 гг. працаваў у Гродне, дзе заснаваў Дзяржаўны польскі тэатр БССР.

20 – 140 гадоў з дня нараджэння Манасеіна Уладзіміра Сяргеевіча (1878 – 1937 ці 1938), рускага ваеннага інжынера, юрыста, гісторыка, краязнаўца, бібліяфіла, педагога, прафесара. У 1899-1905 гг. служыў у Гродзенскай губерні ў 4-м сапёрным батальёне. Быў членам Гродзенскага царкоўна-археалагічнага камітэта, супрацоўнікам “Гродзенскіх губернскіх ведамасцей”.

20 – 70 гадоў з дня нараджэння Бадзюкова Аляксандра Фёдаравіча (1948 – 2008), беларускага вучонага ў галіне эканамічных навук, педагога. З 1979 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

23 – 75 гадоў з дня нараджэння Цяжкага Артура Іосіфавіча (1943, в.Лылойці Смаргонскага раёна – 1984), беларускага пісьменніка, журналіста. Працаваў літаратурным супрацоўнікам смаргонскай раённай газеты “Светлы шлях” і “Астравецкай праўды”, адказным сакратаром Гродзенскага абласнога таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, рэдактарам Гродзенскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

24 – 75 гадоў з дня нараджэння Абознага Мікалая Дзмітрыевіча (нар. у 1943 г.), ваеннага медыка, падпалкоўніка медыцынскай службы. У 1973-1982 гг. – начальнік Гродзенскага ваеннага шпіталя. У 1982-1989 гг. – начальнік ваеннай кафедры Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

25 – 190 гадоў з дня нараджэння Малышэўскага Івана Ігнатавіча (1828, в.Нягневічы Навагрудскага раёна – 1897), асветніка, гісторыка царквы, пісьменніка, славяназнаўца. Вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы.

27 – 75 гадоў з дня нараджэння Гайдуліс (Луцэнка-Гайдуліс) Алены Андрэеўны (1943, в.Складанцы Воранаўскага раёна – 2009), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі. У 1973-1975 гг. і з 1983 г. – актрыса Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

28 – 125 гадоў з дня нараджэння Русілкі Уладзіміра Кузьміча (1893, в.Бершты Шчучынскага раёна – 1976), беларускага хормайстра, педагога.

29 – 190 гадоў з дня нараджэння Энгельгарта Васіля Паўлавіча (1828, Гродзенская губерня – 1915), астранома, мецэната, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН.

29 – 70 гадоў з дня нараджэння Каракі Віктара Іванавіча (нар. у 1948 г., Гродна), беларускага архітэктара, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982).

30 – 110 гадоў з дня нараджэння Дэмбінскага Генрыка (1908 – 1941), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста. У 1918-1932 гг. жыў у Ашмянах.

30 – 60 гадоў з дня нараджэння Дабрыяна Аляксандра Аляксандравіча (нар. у 1958 г., Слонім), беларускага гісторыка, археолага. педагога. У 1984-1990 гг. – настаўнік СШ № 3 г.Гродна. З 1990 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.