Юбіляры лютага

2 – 180 гадоў з дня нараджэння Каліноўскага Кастуся (Канстанцін Вікенцій Сямёнавіч; 1838 – 1864), рэвалюцыянера-дэмакрата, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і ў Літве, мысліцеля, публіцыста, паэта. Дзяцінства правёў у в.Якушоўка Свіслацкага раёна. У 1861 г. стварыў у Гродне і Гродзенскай губерні нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю. У 1863 г. – камісар Гродзенскага ваяводства.


2 – 75 гадоў з дня нараджэння Будзько Антаніны Піліпаўны (нар. у 1943 г., в.Альхоўка Навагрудскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога.

2 – 50 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, УК (в.Гудзевічы Мастоўскага раёна; 1968).

3 – 170 гадоў з дня нараджэння Урублеўскага Эдуарда (Эдвард Вінцэнт) Антонавіча (1848, Гродна  1892), расійскага вучонага ў галіне арганічнай хіміі, педагога, доктара філасофіі, прафесара, аднаго з заснавальнікаў Рускага фізіка-хімічнага таварыства.

4 – 210 гадоў з дня нараджэння Дуніна-Марцінкевіча Вінцэнта (Вікенцій Іванавіч; 1808  1884), беларускага драматурга, паэта, тэатральнага дзеяча, асветніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. У пачатку 1860х гг. арандаваў маёнтак у в. Дабраўляны Смаргонскага раёна.

4 – 70 гадоў з дня нараджэння Шчаснай Ганны Міхайлаўны (нар. у 1948 г., Масты), беларускага псіхолага, педагога.

 8 – 60 гадоў з дня нараджэння 3акрэўскай Галіны Віктараўны (нар. у 1958 г.), беларускай актрысы тэатра лялек. 3 1980 г. працуе ў Гродзенскім абласным тэатры лялек.

11 – 80 гадоў з дня нараджэння Лазоўскага Рычарда Гжэгажавіча (нар. у 1938 г., Гродна), спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі. З 1964 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

12 – 60 гадоў з дня нараджэння Сарокі Здзіслава Віктаравіча (нар. у 1958 г., Масты), беларускага спартсмена (веславанне на байдарках і каноэ), майстра спорту СССР міжнароднага класа, заслужанага трэнера Беларусі, чэмпіёна Еўропы (1975), бронзавага прызёра чэмпіянату свету (1977), чэмпіёна СССР (1976, 1977).

14 – 60 гадоў з дня нараджэння Бурлыкі Івана Рыгоравіча (нар. у 1958 г., в.Гаравічы Навагрудскага раёна), беларускага мовазнаўца, перакладчыка, педагога. З 1995 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

15 – 100 гадоў з дня нараджэння Дзеньшчыкова Пятра Іосіфавіча (1918  1980), беларускага гаспадарчага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1971), кавалера ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 19511980 гг.  старшыня калгаса “Авангард” Гродзенскага раёна.

16 – 100 гадоў з дня нараджэння Пушкова Івана Васільевіча (1918  1986, Гродна), беларускага мастака, заслужанага работніка культуры Беларусі, арганізатара і першага кіраўніка Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза мастакоў БССР.

17 – 50 гадоў з дня нараджэння Шупіцкай Аксаны Мікалаеўны (нар. у 1968 г., Гродна), беларускага правазнаўца, педагога. З 1993 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

19 – 80 гадоў з дня нараджэння Сівакова Вячаслава Аркадзьевіча (нар. у 1938 г.), беларускага спартсмена (футбол), заслужанага трэнера Беларусі. Працаваў трэнерам гродзенскіх футбольных каманд “Хімік”, “Нёман”, “Дынама-Белкард”.

20 – 50 гадоў з дня нараджэння Залоскі Юрася (Юры Іванавіч; нар. у 1968 г., в.Навасады Свіслацкага раёна), беларускага пісьменніка, журналіста.

20 – 50 гадоў з дня нараджэння Смірнова Аляксандра Сямёнавіча (нар. у 1968 г.), мовазнаўца, педагога. З 1994 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

21 – 170 гадоў з дня нараджэння Гедройца Антона Эдмундавіча (1848 – 1909), беларускага геолага. Даследаваў Гродзенскую губерню і склаў яе геалагічную карту.

23 – 75 гадоў з дня нараджэння Паўлючэнка Ніны Уладзіміраўны (нар. у 1943 г.), беларускага гісторыка. З 1968 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

25 – 70 гадоў з дня нараджэння Мінюка Сцяпана Андрэевіча (1948 – 2008), беларускага вучонага-матэматыка, доктара фізікаматэматычных навук, прафесара. З 1978 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

25 – 70 гадоў з дня нараджэння Шчаснага Уладзіміра Рыгоравіча(нар. у 1948 г., Смаргонь), беларускага перакладчыка, публіцыста, дыпламата.

26 – 80 гадоў з дня нараджэння  Налівайкі Фелікса Уладзіміравіча (1938 – 2016), беларускага гісторыка, педагога. З 1965 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

26 – 50 гадоў з дня нараджэння  Бубновіч Іны Іванаўны (нар. у 1968 г., в.Спудзвілы Бераставіцкага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1990 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

 27 – 70 гадоў з дня нараджэння  Шыманскай Тамары Мікалаеўны (нар. у 1948 г., в.Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна), беларускай спартсменкі і трэнера (веславанне на байдарках), заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага работніка фізічнай культуры і спорту Беларусі.

28 – 70 гадоў з дня нараджэння Ражко Вікенція Іванавіча (нар. у 1948 г., в.Гербялевічы Дзятлаўскага раёна), беларускага мастака. У 19711975 гг. працаваў настаўнікам у СШ № 1 г.п.Зэльва. У 19751992 гг. – у філіяле Гродзенскага камбіната “Мастацтва”. У 19921994 гг. – настаўнік СШ № 6 г.Ваўкавыска. З 1994 гг. – выкладчык Ваўкавыскага педагагічнага каледжа.