“Я – пякучка-крапіва…”

Сёння адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння знакамітага беларускага драматурга, паэта, байкапісца Кандрата Крапівы. Самабытнасць і шматграннасць таленту, сапраўды народны характар творчасці даюць усе падставы аднесці пісьменніка да самых вядомых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры.

Кандрат Крапіва – бліскучы камедыёграф, які меў у сваім арсенале “пякучае” і “вострае” слова, з дапамогай гэтай зброі было напісана шмат сатырычных камедый. Адна з іх сатырычная камедыя “Хто смяецца апошнім”, якая увайшла ў залаты фонд беларускай камедыяграфіі.

Прапануем вам успомніць знакамітую камедыю Кандрата Крапівы, адказаўшы на пытанні нашай віктарыны.