Паэтычны сусвет Аркадзя Куляшова

6 лютага спаўняецца 110 год з дня нараджэння таленавітага Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.

Ён пражыў не надта доўгае жыццё – усяго 64 гады. Але шмат каштоўнага паспеў зрабіць не толькі для беларускай і сусветнай літаратуры, але і для грамадства ў цэлым. Выдатны паэт, перакладчык і пісьменнік. Да канца жыцця працаваў сумленна для роднай краіны, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, удзельнічаў у міжнародных канферэнцыях.

Нават ва ўмовах франтавога жыцця Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. А пасля сябе пакінуў каля 30 выдатных зборнікаў паэзіі.

Прапануем вам даведацца пра цікавыя звесткі з жыцця паэта, а таксама праверыць свае веды ў фармаце знакамітай тэлевізійнай гульні.