Славутыя імёны роднай зямлі

Бібліятэка працягвае знаёміць сваіх чытачоў з цікавымі фактамі пра Беларусь у рамках серыі “Падарожжа па роднаму краю”. Размова пойдзе пра славутых беларусаў, чые імёны ведаюць і за межамі нашай краіны.

На працягу ўсёй гісторыі беларускай зямлі нараджаліся выдатныя дзеячы навукі, культуры, мастацтва і г.д. Сваімі лепшымі чалавечымі якасцямі, крапатлівай працай, розумам і талентамі яны ўзбагацілі чалавецтва, таму зараз іх імёны ўшанаваны і захаваны ў памяці, не толькі ў родным краі, але па ўсім свеце.

Прапануем узгадаць імёны славутых беларусаў і прайсці віктарыну, заснаваную на фактах з біяграфіі гэтых знакамітых людзей.

Усіх зацікаўленых гісторыяй і спадчынай Рэспублікі Беларусь запрашаем за літаратурай у філіялы бібліятэкі!