Пісьменніцкі калейдаскоп Прынёманскага краю

21 красавіка ў абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя сёмага нумара альманаха Саюза пісьменнікаў Беларусі “На Нёманскай хвалі” з удзелам гродзенскіх паэтаў і празаікаў.

З уступным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Людміла Антонаўна Кебіч.

Прэзентацыя кніжнай навінкі выклікала вялікую цікавасць як сярод аўтараў, так і сярод слухачоў. Творцы здзівілі аўдыторыю арыгінальнымі жанрамі, эмацыйным чытаннем і разнапланавасцю тэм.

Не абышлося свята і без падарункаў: ад творцаў слова экзэмпляр новага літаратурнага альманаха атрымалі чытачы Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкi імя Я.Ф. Карскага.

Запрашаем усіх пазнаёміцца з творчасцю таленавітых жыхароў Прынёманскага краю.