Пісьменнік і кніга: Ганна Скаржынская-Савіцкая

Паважаныя чытачы! Наш відэапраект “Пісьменнік і кніга” працягваецца, і на гэты раз да нас у госці завітала пiсьменнiца, лаўрэат Прэмii iмя А.I.Дубко, лаўрэат Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii Ганна Скаржынская-Савіцкая. Зусім нядаўна яна прэзентавала ў абласной бібліятэцы разам з іншымі лаўрэатамі Абласнога конкурса рукапісаў імя Цёткі свае новыя дзіцячыя выданні, таму і размова будзе пра тое, чаму кнігі так патрэбны для дзяцей.