Пісьменнік і кніга

Свет літаратуры – сапраўднае цуда. Колькі неверагодных гісторый, герояў і падзей сустракаем мы амаль на кожнай кніжнай старонцы. Яны вучаць нас такім простым і разам з тым складаным рэчам, як дабрыня, пяшчота, сяброўства, каханне, адданасць, паказваюць усе бакі нашага жыцця і адлюстроўваюць пачуцці праз яркія і алегарычныя вобразы.

Аднак за кожным прыгожым вершам, кожным радком, кожным выразам заўсёды стаіць чалавек, чый творчы шлях можа быць вельмі цікавым і разнастайным.

Новы відэапраект абласной бібліятэкі“Пісьменнік і кніга” пазнаёміць вас, паважаныя чытачы, з беларускімі аўтарамі з усім іншага боку: больш жыццёвага і эмацыянальнага.

І першым нашым госцем у рамках новага праекта стала беларуская пісьменніца, паэтэса, старшыня Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч.

Кнігі Людмілы Антонаўны можна знайсці ў аддзелах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага. А наш відэапраект “Пісьменнік і кніга” абавязкова парадуе вас новымі цікавымі гісторыямі з жыцця беларускіх аўтараў!