“Творы і творцы” вяртаюцца!

Віртуальны праект “Творы і творцы” працягвае знаёміць вас з таленавітымі аўтарамі Гродзеншчыны і іх работамі ва онлайн-фармаце. Гэта не толькі ўнікальная магчымасць адкрыць для сябе нешта новае і цікавае ў свеце беларускай літаратуры, але і атрымаць зарад творчай энергіі, паглыбіцца ў свет мастацтва і здабыць мноства яркіх уражанняў!

Сёння ў госці да абласной бібліятэкі завітаў паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Пятровіч Іваноўскі, каб пазнаёміць вас са сваёй творчасцю і падзяліцца кавалачкам любві да малой радзімы і беларускай мовы.