“Чытаем разам” творы, прысвечаныя г. Гродна

Гродна – адзін з самых прыгожых, загадкавых, старэйшых беларускіх гарадоў, а таксама сучасны прамысловы і культурны цэнтр Беларусі.

З нагоды святкавання 890-годдзя горада была арганізавана чарговая, 10-я па ліку акцыя “Чытаем разам”. У ёй прымалі ўдзел члены Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: Кебіч Людміла Антонаўна, Ермашкевіч Браніслаў Іосіфавіч, Кудлачоў Віктар Сямёнавіч, Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч, Шаўчэнка Людміла Уладзіміраўна, Скаржынская-Савіцкая Ганна Іосіфаўна.

Таксама ў чытаннях удзельнічалі вучні сярэдніх школ №№ 6, 13, 28, 34, гарадской гімназіі, студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы з замежных краін і самыя маленькія чытачы з дзіцячага сада № 65.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы, апавяданні аб родным городзе, яго славутых мясцінах, прыродзе.

Абласная акцыя паспрыяла папулярызацыі краязнаўчай літаратуры сярод падлеткаў і моладзі, якія з вялікім задавальненнем узялі кнігі дадзенай тэматыкі для чытання дамоў.