Пераможцы конкурса самаробнай лялькі

На Гродзеншчыне ўпершыню прайшоў абласны конкурс самаробнай лялькі “Героі кніжных старонак”.

Удзел у ім прымалі больш 50-ці жыхароў Гродзенскай вобласці, было пададзена 60 творчых прац па трох намінацыях. Усе працы – гэта лялькі ручной работы, выкананы з прымяненнем розных матэрыялаў і тэхнікі.

    Гран-Пры абласнога конкурса атрымала Сотнікава Іна Вісарыёнаўна, г. Гродна, за кампазіцыю “Натхненне” па вершы Максіма Багдановіча “Вераніка”.

У намінацыі “Літаратурныя героі з твораў нацыянальнай культуры”:

І месца – калектыў аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай раённай бібліятэкі, г.п. Воранава, за кампазіцыю па матывах беларускай народнай казкі “Жаронцы”.

ІІ месца – Касцюк Ларыса Львоўна, г. Навагрудак, за кампазіцыю “Свіцязянка” па баладзе Адама Міцкевіча “Свіцязянка”.

ІІІ месца – Маліноўская Алена Аляксандраўна, г. Гродна, за ляльку “Паўлінка” па п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”.

У намінацыі “Літаратурныя героі з твораў замежных аўтараў”:

І месца – Васілеўская Наталля Міхайлаўна, аг. Жыровіцы Слонімскага раёна, за кампазіцыю “Ассоль” па аповесці Аляксандра Грыны “Алые паруса”.

ІІ месца – калектыў Лідскай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы, г. Ліда, за ляльку “Василий Тёркин” па паэме Аляксандра Твардоўскага “Василий Тёркин”.

ІІІ месца – Шварак Людміла Пятроўна, г. Свіслач, за ляльку “Оле-Лукойе” па казцы Ханса Крысціяна Андэрсена “Оле-Лукойе”.

У намінацыі “Героі казак”:

І месца – Гулевіч Святлана Мікалаеўна, в. Мяльканавічы Слонімскага раёна, за кампазіцыю па матывах беларускай народнай казкі “Залатая яблынька”

ІІ месца – Жук Наталля Аляксандраўна, г.п. Карэлічы, за ляльку Баба-Яга, па матывах рускай народнай казкі “Царевна-Лягушка”.

ІІІ месца – Вараб’ёва-Розмысла Наталля Станіславаўна, г. Гродна, за ляльку “Несцерка” па казцы Георгія Марчука “Несцерка”.

Заахвочвальныя прызы атрымалі:

Панок Ірына Аляксандраўна, г.п. Б.Бераставіца, за кампазіцыю “Сымон і Ганна” па паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.

Лапушэўская Ірына Рамуальдаўна, г. Ашмяны, за ляльку “Соф’я Гальшанская” па рамане Анатоля Бутэвіча “Каралева не здраджвала каралю”.

Кніга Марына Аляксандраўна, г.п. Зэльва, за ляльку “Шалтай-Балтай” па кнізе Льюіса Кэрола “Алиса в Зазеркалье”.

Калектыў сектара бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, г. Гродна, за ляльку “Балерина” па матывах казкі Ханса Крысціяна Андэрсена “Стойкий оловянный солдатик”.

Пацапей Надзея, г. Масты, за ляльку “Мядзведзь” па матывах казкі Пятра Рунца “Як Заяц Мядзведзю дапамагаў”.

Кур’ян Генрыка Лявонаўна, г. Гродна, за ляльку “Царевна-Лягушка” па матывах рускай народнай казкі “Царевна-лягушка”.