“І славілі Айчыну меч і слова”

  Выстава ладзілася акурат пад час 200-годдзя пачатку напалеонаўскіх войнаў на тэрыторыі Беларусі. Таму і назву атрымала “І славілі Айчыну меч і слова”. На выставе экспанаваліся рэдкія кнігі з фонду Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, а таксама кнігі з прыватнай калекцыі гродзенскага гісторыка, журналіста, вайскоўцы А.В. Сявенкі.

  Кнігі на выставе “І славілі Айчыну меч і слова” былі тым ці іншым чынам звязаны з тэмай вайны 1812 года, але ў сваёй большасці прадстаўлялі кніжную культуру і густы грамадства ХІХ стагоддзя.

  Цэнтральнае месца на выставе займалі кнігі, выдадзеныя да 100-годдзя Айчыннай вайны 1812 года, а таксама гістарычная літаратура аб вайне 1812 года і напалеонаўскіх войнах. Безумоўны інтарэс у наведвальнікаў вызвалі прадметы матэрыяльнай культуры ХІХ стагоддзя, якія мелі дачыненне да вайсковага гусарскага побыту, а таксама гравюры, літаграфіі, антыкварныя паштоўкі, медалі, крыжы, посуд і інш.