“Творы і творцы”: сустрэча з паэтэсай Людмілай Шаўчэнка

11 лютага 2018 года ў аддзеле абанемента наведвальнікі галоўнай бібліятэкі Гродзеншчыны сустрэліся з паэтэсай Людмілай Шаўчэнка, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам прэміі імя А.І.Дубко ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі “Пісьменнік года”. Гэта была чарговая сустрэча ў рамках грамадска-літаратурнай акцыі “Творы і творцы” – сумеснага праекта Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага і Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
  Людміла Шаўчэнка – шаноўны, добры, адкрыты чалавек з пазітыўным характарам, заўсёды з задавальненнем адгукаецца на запрашэнні да ўдзелу ў творчых сустрэчах.
Падчас мерапрыемства паэтэса праз свае вершы пазнаёміла аматараў чытання з асноўнымі тэмамі творчасці, сваім індывідуальным аўтарскім позіркам, падзялілася думкамі аб сучаснай літаратуры; цёпла і душэўна гутарыла з ўсімі зацікаўленымі наведвальнікамі аддзела абанемента, якія падыходзілі да яе са шчырай падзякай за яе творчую дзейнасць.