“Творы і творцы”: сустрэча з гродзенскім паэтам Дз. Радзівончыкам

28 студзеня 2018 года ў аддзеле абанемента ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прайшла першая сустрэча ў рамках грамадска-літаратурнай акцыі “Творы і творцы”, арганізаванай сумесна з гродзенскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
У зімовы нядзельны дзень чытачы бібліятэкі сустрэліся з “жывым” пісьменнікам. Першы госць – гродзенскі паэт Дзмітрый Радзівончык, аўтар трох кніг: “Пиррова техника”, “Дым без огня”, “Река безбрежная”.
  Паэт хутка завалодаў аўдыторыяй: прадставіў свае кнігі, дэкламаваў вершы, выказаў спадзяванне на далейшыя сустрэчы і знаёмства з людзьмі, якія ствараюць сёння, тут і зараз літаратурную спадчыну Гродзеншчыны.
Дз. Радзівончык перадаў у дар бібліятэцы свае кнігі і сказаў словы падзякі супрацоўнікам за “накрыты літаратурны стол”, на якім былі прадстаўлены кнігі і артыкулы пра жыццёвы і творчы шлях паэта.
Сустрэчай засталіся задаволены дарослыя і дзеці, наведаўшыя ў гэты дзень аддзел абанемента бібліятэкі, дзе праходзіла імпрэза.
Мяркуецца, што літаратурныя сустрэчы ў межах акцыі “Творы і творцы” стануць рэгулярнымі.