Пераможцы абласнога конкурсу краязнаўчых бібліятэчных праектаў “Аб мінулым – для будучыні”

Падведзены вынікі абласнога конкурсу краязнаўчых бібліятэчных праектаў “Аб мінулым – для будучыні”.

На конкурс прадстаўлена 18-ць бібліятэчных праектаў па ўдасканаленню краязнаўчай дзейнасці кожнай дзяржаўнай установы культуры бібліятэчнага тыпу Гродзенскага рэгіёна.

Падчас рэалізацыі краязнаўчых праектаў установы папулярызавалі гістарычную спадчыну мясцовасці, праводзілі пошукавую работу па збору матэрыялаў краязнаўчага накірунку, дапаўнялі новымі фактамі рукапісныя і стваралі электронныя “летапісы” населеных пунктаў, і ўстаноў і г.д.

У намінацыі “Лепшы краязнаўчы праект раённай (гарадской цэнтральнай) бібліятэкі” перамогу атрымаў краязнаўчы экскурсійны праект “Гістарычныя падзеі ў мемарыяльных дошках Гродна” ДУК “ЦБС г. Гродна” (дырэктар – К.Р.Расіцан).

Краязнаўчы праект “Захаваем сваю гісторыю” Астрынскай ГПБ ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” (загадчык – І.М.Лістратава) – пераможца ў намінацыі “Лепшы краязнаўчы праект гарадской (гарпасялковай) бібліятэкі”.

Сярод творчых работ у намінацыі “Лепшы краязнаўчы праект сельскай бібліятэкі” адзначаны анлайн-праект “Шляхі і лёс твой, край Велікасельскі” Велікасельскай СБ ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка” (бібліятэкар – А.І.Пацкевіч).

Шчыра віншуем пераможцаў!