Гродна на старонках “Гродзенскай праўды”

Інфармацыйны рэсурс уключае артыкулы, надрукаваныя на старонках абласной газеты “Гродзенская праўда”, якая захоўваецца ў фондзе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага пачынаючы з 1945 г. Дадзеныя матэрыялы змяшчаюць цікавыя факты і падзеі, якія адбываліся ў г. Гродна ў перыяд 1945-2001 гг.

Матэрыялы згрупіраваны па 7 раздзелах і адлюстроўваюць грамадска-палітычнае жыццё абласнога цэнтра, развіццё прамысловасці, медыцыны, навукі і адукацыі, асаблівасці развіцця галіны культуры, а таксама дасягненні ў спорце.