Вялікай Перамозе – 75

Паважаныя карыстальнікі!

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне рэалізуе інтэрнэт-праект “Вялікай Перамозе – 75”.

Прапануем Вам у онлайн-рэжыме азнаёміцца і абмеркаваць архіўныя дакументы, рэдкія фотаматэрыялы, мемуарныя і мастацкія творы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Вашай увазе будуць прадстаўлены відэаролікі матэрыялаў з фонду бібліятэкі і прыватных калекцый гродзенцаў.

Паэтычныя радкі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай, прачытаюць знакамітыя людзі нашага рэгіёна ў рамках онлайн-акцыі “Чытаем разам”. Кожны з вас можа таксама далучыцца да чытання, падрыхтаваць тэматычнае відэа і даслаць на электронны адрас бібліятэкі admin@grodnolib.by з паметкай “ЧЫТАЕМ РАЗАМ”.

У раздзеле “Памяць вайны на вуліцах Гродна” будзе прадстаўлена інфармацыя пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх названы вуліцы нашага горада.

Вялікай Перамозе – 75. Відэаагляды

 

Памяць вайны на вуліцах Гродна

 

Віктарына, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне

 

Видеоэкскурсия по выставке “Великой Победе – 75!”