Сучасныя беларускія пісьменнікі – дзецям

Паважаныя чытачы!

Кніжны фонд дзіцячага філіяла Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага папоўнілі новыя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Для сённяшняй беларускай дзіцячай літаратуры наступіў па-сапраўднаму шчаслівы час. З’яўляецца ўсё больш і больш новых кніг сучасных аўтараў. Кожная з іх адкрывае нешта новае, яркае, цікавае, неспадзяванае. Прапануем вам самыя новыя творы сучасных беларускіх аўтараў.


Янкута, Г. В. Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў / Ганна Янкута ; ілюстрацыі Ліліі Давыдоўскай. – Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. – 60, [2] с.

Ганна Янкута – перакладчыца кніг для дзяцей і дарослых. Аўтар гісторый пра Шэрлака Хомса, зімовай казкі з прывідамі і іншых. Хоббі пісьменніцы – назіранне за птушкамі і гарадскім жыццём. Лілія Давыдоўская – мастачка і дызайнерка. У кнізе амаль 50 малюнкаў. Падзеі адбываюцца ў сучасным сапраўдным Мінску! Аднойчы мінскі кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў Парку Чалюскінцаў, завязваецца іх сяброўства з суседзямі: прывідамі, вераб’ямі і мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі. “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” – толькі першая кніга з серыі пра незвычайнага ката і яго сяброў.

Кніга разлічана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, але яна будзе цікавая і дарослым!


Гапеева, В. М. Дзве авечкі : вершаваныя гісторыі / Вольга Гапеева ; [мастачка М. Герашчанка]. – Мінск : Галіяфы, 2017. – 63, [4] с.

“Дзве Авечкі” Вольгі Гапеевай – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Пісьменніца распавядае тры вершаваныя гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і цікавых прыгод новых сяброў. Выдатныя прыгожыя каляровыя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У канцы кніжкі ёсць прыемны сюрпрыз для тых, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову — ілюстрацыйны слоўнік, які дапаможа дзеткам і бацькам арыентавацца ў некаторых словах. Выданне кніжкі для дзяцей Вольгі Гапеевай «Дзве Авечкі» з ілюстрацыямі Марты Герашчанка дапаможа цудоўным гісторыям знайсці сваіх чытачоў.

Кніга адрасавана дзецям дашкольнага і малочшага школьнага ўзросту.


Аўласенка, Г. П. Колькі колераў у лета? : дзіцячыя вершы, казкі, казачная аповесць / Генадзь Аўласенка ; [мастак А. Карповіч]. – Мінск : Звязда, 2017. – 365, [2] с.

Гэта кніга – зборнік дзіцячых твораў вядомага беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі. У першым раздзеле  вас чакаюць вершыкі на самыя розныя тэмы: і вясёлыя загадкі з заменай літар, і лаканічныя чатырохрадкоўі пра рохкаючых і рагочучых жыхароў двара, і дзіцячыя фантазіі пра сапраўдны заапарк у кватэры і палёты ў космас на табурэтах, а таксама калыханкі, весялінкі, гумарынкі… Другі раздзел кнігі – гэта казкі пра звяроў, птушак, рыб, лясныя расліны, а яшчэ –  пазнавальныя замалёўкі па гісторыі і геаграфіі, што расказвае аўтару (і чытачам) не хто іншы, як дзядуля Дняпро, самая вялікая і знакамітая беларуская рака. Менавіта яго казкі паслухаў аўтар і ўключыў іх у трэці раздзел. А яшчэ ў кнізе прытаіліся невялікія гісторыі пра дзяўчынку Дашу і казачная аповесць пра Малпачку – дачку Нябеснага Дракона.


Бунта, Т. П. Чароўны кошык : апавяданні / Тамара Бунта ; мастак Аксана Аракчэева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 94, [1] с.

Новы зборнік дзіцячай пісьменніцы Тамары Бунта “Чароўны кошык”, склалі пятнаццаць апавяданняў, героямі якіх з’яўляюцца сучасныя дзеці з іх радасцямі і крыўдамі, перамогамі і расчараваннямі, пошукамі і стратамі. Гісторыі, якія дапамагаюць дзецям больш глыбока зразумець іхняе асабістае стаўленне да акаляючага свету ва ўсіх яго праявах, вучаць сяброўству, любові да родных і беражлівым адносінам да ўсяго жывога на зямлі. Апавяданні з дынамічным, захапляльным сюжэтам, у якіх аўтар дасціпна, яскрава, часта з гумарам, апісвае розныя сітуацыі, якія здараюцца з дзецьмі ў школе і ў вольны час. У гэтых сітуацыях, часам няпростых, хлопчыкі і дзяўчынкі праходзяць свае першыя жыццёвыя выпрабаванні і пачынаюць разумець, што такое блізкія людзі, сапраўднае сяброўства, цудоўная музыка, улюбёныя кнігі, родная прырода і як важна ўсё гэта берагчы.

Кніга разлічана на дзяцей малодшага школьнага ўзросту.


Никольская, О. В. Фей по имени Светик : современная повесть-сказка / Ольга Никольская ; [художник С. Волков]. – Минск : Звязда, 2018. – 166, [1] с.

Ольга Никольская известна как автор трилогии для детей «Мы – агенты «КолбаФир», «Приключение агентов «КолбаФирЖик», и «Похищение шедевра, или Новые приключения агентов «КолбаФирЖик». Современная повесть-сказка «Фей по имени Светик» – новая книга писательницы. Красочные иллюстрации выполнены художником Сергеем Волковым. Фей по имени Светик – настоящий волшебник. Каждую ночь из-под подушек мальчиков и девочек он забирает молочные зубики, выпавшие у них, взамен оставляя подарки. Но не всем детям они нужны: у некоторых есть свои заветные желания… И тогда Светик приходит на помощь не только мальчикам и девочкам, но и их родителям. А однажды на время он превращается из маленького волшебника в обыкновенного мальчика. На земле с ним случаются разные приключения. Выйти достойно из них ему помогают не только жители города Н., но и его друзья — кот Мурлыка, пёс Художник, говорящий голубь и даже цветы.

Для детей младшего школьного возраста.


Токарева, И. А. Приключения Анфисы Котиковой в математическом доме / Ирина Токарева ; [художник Т. Л. Вакулич]. – Минск : Народная асвета, 2018. – 76, [2] с.. – (Сказки для вундеркиндов)

По своей основной профессии Ирина Токарева – педагог, учитель начальных классов. Некогда горячее желание разбудить в своих учениках жажду знаний, смекалку и воображение заставило её взяться за перо и сочинять собственные истории, где наряду с захватывающим фантазийным сюжетом было бы море полезной информации. Ирина Токарева – автор серий познавательных книг: «Сказки для вундеркиндов», «Детский детектив». В своей новой книге «Приключения Анфисы Котиковой в математическом доме» ребята вместе с героиней книги Анфисой побывают в самом необычайном и “бесконечном” доме. Им придется открывать кодовые замки, исправлять ошибки, заниматься в спортзале с числами, сидеть в кафе рядом с задачками, готовить еду с геометрическими фигурами и даже побывать в бане с мерами веса и длины! Это уморительное приключение и веселое занятие по математике.

Для детей младшего школьного возраста.


Эти  увлекательные  книги можно получить в детском филиале по адресу:  ул. Советская, 25.