Музей Дугі Струвэ

Музей Дугі Струве створаны пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ў 2013 годзе.

Дуга Струвэ – самае доўгае градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна, калі-небудзь праведзенае наземнымі даследчыкамі да XX ст., было выканана 200 гадоў таму назад навуковай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Васіля Струвэ. У працэсе вымярэння было закладзена 258 геадэзічных пунктаў на тэрыторыі 10 краін, адзін з якіх, пункт Тупішкі, знаходзіцца побач з Гальшанамі. Аб’ект у 2005 г. унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У музеі сабраны экспазіцыйны і інфармацыйна-дакументальны матэрыял пра Дугу Струвэ, пра жыццё і дзейнасць В.Струвэ і іншых членах экспедыцыі, пра гісторыю ўзнікнення памятнага знака на пункце Тупішкі, пра культуру і традыцыі дзяржаў (рэгіёнаў), праз якія прайшла Дуга Струвэ: Нарвегіі , Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце музея: www.struve.by

Адрас: аг. Гальшаны, вул. Ашмянская, 3, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць

Час працы: 10.00 – 19.00, перапынак на абед: 13.00 – 14.00

Тэлефон: +375 1593 3-94-99