Музейны пакой “Жыццё і творчасць Алега Лойкі”

24 лістапада 2017 года ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я.Коласа адкрыўся музейны пакой знакамітага земляка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, паэта, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Антонавіча Лойкі.

У ім сабраны кнігі, падораныя бібліятэцы аўтарам, асабістыя рэчы, дакументы з сямейнага архіва родных пісьменніка – сястры Людмілы Антонаўны Клімовіч, унука Віталя Шалемава. Шмат кніг, фотаздымкаў падорана сябрамі і калегамі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У музейным пакоі прадстаўлена 105 экспанатаў.

Наведвальнікаў чакае змястоўная экскурсія, паказ прэзентацыі пра жыццё і творчасць Алега Лойкі.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы: http://slonimlib.by/muzejnaya-komnata-o-lojki/

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Слонім, вул. Савецкая, 6

Час працы: з 10.00 да 19.00.

Выхадны: субота;

Санітарны дзень: апошні чацвер месяца.

Тэлефоны: + 375 01562 5-06-54; + 375 01562 5-09-64.

Email: slonim.cbs@mail.ru