Музейная экспазіцыя “Сядзіба М. Богуша-Шышкі”

Музейная экспазіцыя “Сядзіба М.Богуша-Шышкі” прысвечана Мар’яну Богушу-Шышку, знакамітаму польскаму мастаку, ураджэнцу в. Трокенікі Астравецкага раёна. Яна расказвае пра жыццё і творчасць славутага земляка і складаецца з двух пакояў: этнаграфічнага і пакой М.Богуша-Шышкі.

У этнаграфічным пакоі, які адлюстроўвае быт мясцовага сялянства XIX-XX стст., змешчаны помнікі традыцыйнай культуры мясцовасці: прадметы быту і інтэр’еру; летапіс вёскі Трокенікі; фальклор і паданні мясцовасці.

У пакоі М.Богуша-Шышкі можна пазнаёміцца з арыгіналамі трох карцін мастака без назваў, выкананыя васкавымі крэйдамі; рэпрадукцыямі карцін “Хрыстофер”, “Букет”, “Птушка”, “Трыпціх” (патроенная карціна “Нараджэнне. Смерць. Уваскрашэнне”); альбом з дзіцячымі фотаздымкамі мастака і фотаздымкамі з  ўрачыстасці падчас візіту ў сядзібу другой жонкі Мар’яна Богуша-Шышкі – Лэдзі Сондэрс у 1996 годзе.

Зараз у былой сядзібе М.Богуша-Шышкі знаходзіцца Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па спасылцы:  http://www.ost-kult.grodno.by/muzejnaya-ekspazicyya-syadziba-m-bogusha-shyshki/

Адрас: 231217, аг. Трокенікі, вул. Школьная, 18, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць

Час працы: 10.00 – 19.00

перапынак на абед: 14.00 – 14.00

выхадны дзень: панядзелак, аўторак

Тэлефон: (8-01591) 7-30-81