Мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці Элізы Ажэшкі

Па рашэнні Гродзенскага аблвыканкама 18 чэрвеня 2001 года ў “Доміку Элізы Ажэшкі” (дзе зараз знаходзіцца інфармацыйна-адукацыйны цэнтр ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”) адкрыты мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніцы. Тут захаваліся мармуровы камін, драўляны тамбур, упрыгожаны разьбой, і балконная агароджа. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць прыжыццёвыя творы Э. Ажэшкі, перапіска з украінскім пісьменнікам І. Франко, калекцыя старадаўняй мастацкай і гістарычнай літаратуры ХІХ-ХХ ст., якая ўключае выданні Б. Пруса, Г. Сянкевіча, Ю. Славацкага, Ч. Дзікенса, А. Дзюма, Ж. Эліота.

Наведвальнікам мемарыяльнага пакоя прапануюцца наступныя тэмы экскурсій (на беларускай, рускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах):

  • Гісторыя жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі.
  • Дзяцінства Элізы Ажэшкі.
  • Каханне ў жыцці Элізы Ажэшкі.
  • Дабрачынная дзейнасць Элізы Ажэшкі.
  • Эліза Ажэшка і Гродна.
  • Сямейныя карані і традыцыі Элізы Ажэшкі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па спасылцы:  http://grodnolib.by/%d0%bc%d0%b5%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%8b%d1%8f%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8b-%d0%bf%d0%b0%d0%ba%d0%be%d0%b9-%d0%bf%d1%80%d1%8b%d1%81%d0%b2%d0%b5%d1%87%d0%b0%d0%bd%d1%8b-%d0%b6%d1%8b%d1%86%d1%86%d1%8e-%d1%96-2/

Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі,17.

Час працы: панядзелак-пятніца – 10.00 – 19.00; субота- нядзеля: 10.00 – 18.00.

У суботу экскурсіі праводяцца па папярэдняй дамоўленасці.

Даведкі па тэл.: +375 152 72-36-09, +375 152 74-30-67.