Літаратурны праект “У вянок песнярам”

З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа бібліятэкі ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка” працуюць у межах літаратурнага праекту “У вянок песнярам” і ладзяць разнастайныя мерапремствы. 7 ліпеня, на Купалле, у дзень нараджэння Янкі Купалы – паэта,  драматурга, які пакінуў багатую і бясцэнную спадчыну, у бібліятэках праводзіліся наступныя мерапрыемствы:  сустрэча з творчасцю юбіляра “Ляціць, гучыць Купалаў голас”, літаратурнае свята “З імем Купалы і Коласа ў сэрцы”, літаратурная імпрэза “Ён і сёння з намі наш Купала”, паэтычная гадзіна “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы”, літаратурны партрэт “Сын народа-Купала” і інш.