Сын народа – Купала

У Каралінскай інтэграванай бібліятэцы ў межах літаратурнага праекту “У вянок песнярам” да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы быў праведзены літаратурны партрэт “Сын народа – Купала”. Увазе чытачоў былі прадстаўлены цікавыя факты з жыцця пісьменніка. Удзельнікі даведаліся аб нялёгкім жыццёвым лёсе песняра, пазнаёміліся з пісьменніцкай дзейнасцю класіка беларускай літаратуры. Для замацавання атрыманай інфармацыі бібліятэкар правяля віктарыну ведаў па жыцці і творчасці юбіляра.  Удзельнікам было прапанавана  праглядзець  фрагмент п’есы “Паўлінка”, а затым жадаючыя пачыталі свае любімыя вершы юбіляра і пазнаёміліся з літаратурай, якая размешчана на кніжнай выставе “Янка Купала і Якуб Колас – наш гонар, сумленне і слава” (выстава дзейнічае ў бібліятэцы на працягу ўсяго 2022 года).