Італьянскае падарожжа: аповесць

Хамянок, А. Італьянскае падарожжа: аповесць / Аляксандра Хамянок; [пер. з рус. П. В. Грынчанка ]. – Мінск : Народная асвета, 2021. – 158 с.

Жыццё падлетка часам падобнае на суровы квэст, які цяжка праходзіць аднаму. Здаецца, таму і існуе падлеткавая літаратура − як падтрымка. Яна дапамагае пазнаёміцца з вопытам іншых і праз гэта неяк палегчыць сваё жыццё.

Галоўная гераіня аповесці − адзінаццацігадовая  Каця − страціла маму і жыве з дзядзькам і цёткаю. Яна адчувае сябе разгубленай і пакінутай, нягледячы на тое, што ў яе добрыя адносіны з апекунамі.

Дзяўчынка трапляе ў праграму дапамогі дзецям-сіротам і едзе ў Італію. Але доўгачаканае падарожжа аказваецца зусім не такім, якім уяўлялася Каці. Дзяўчынка не разумее ні слова, сумуе па маме і марыць хутчэй вярнуцца дахаты. Побач яе незнаёмыя людзі,  зусім розныя: маладыя і не вельмі, спагадлівыя і грубаватыя.   Каці здаецца, што ёй хочуць  дыктаваць  умовы існавання ў італьянскай рэчаіснасці.

Адзінота Каці ўзмацняецца з-за таго, што яна сірата. Якімі б добрымі ні былі яе «італьянскія бацькі» і цётка з дзядзькам, яны не могуць зразумець яе пачуц-ці. Але ўсё змяняецца, калі падчас сваіх італьянскіх вакацый яна сустракае Даніэлу, сяброўку «італьянскай мамы», якая адразу пранікаецца да Каці сімпа-тыяй. Яны збліжаюцца, а потым мы даведваемся, што Даніэла таксама сірата. Нягледзячы на тое, што Каця дрэнна ведае італьянскую мову, яны з Даніэлай разумеюць адна адну. Адзінота Каці заканчваецца. Цяпер яна ведае, што дзесьці ёсць чалавек, які падзяляе яе пачуцці, і ад гэтага жыць становіцца крыху лягчэй.

Каця вяртаецца дадому і разумее, што ў будучым у яе ўсё будзе добра. Жыццё працягваецца. У ім яшчэ будуць новыя прыемныя знаёмствы, добрыя людзі, любоў і сонечная Італія.

З кнігай, якая падорыць надзею падлеткам, што пакутуюць ад адзіноты, можна пазнаёміцца  ў дзіцячым філіяле па адрасе: вул. Савецкая, 25.