Смелая дзяўчынка

Чаракова, М. Смелая дзяўчынка = Brave girl : казка Машы Чараковай (паводле беларускай народнай казкі “Не сіла, а смеласць”) / ілюстрацыі Марты Чарновай. – Мінск : Папуры, 2024. – [30] с. ББК 84(4Беи)6

Жадаеце вы, каб вашыя дзеці альбо вы самыя аднолькава практыкаваліся ў вувычэнні англійскай мовы і таксама дакрануліся да скарбу беларускага фальклора? Тады найлепшы выбар для вас кніга-білінгва, напісаная па-беларуску і па-англійску “Смелая дзяўчынка” аўтараў Машы Чараковай і Марты Чарновай.

Аўтаркі праекта „Гэта Беларусь, дзетка!“ расказалі старую беларускую казку “Не сіла, а смеласць” пра адважную дзяўчынку на сучасны лад. Каб адрадзіць гэты фальклорны скарб і даць яму новае жыццё, Маша і Марта перапрацавалі тэкст і дадалі ілюстрацыі, зрабіўшы казку актуальнай для пакалення сучасных дзетак. Кніга з’яўляецца часткай праекта “Гэта Беларусь, дзетка”, задача якога – папулярызацыя Беларусі і беларускай мовы.

“Смелая дзяўчынка” – гэта гісторыя маленькай дзяўчынкі, якая адважылася на захапляльныя прыгоды дзеля таго, каб даказаць сваім сябрам, што вырашае не сіла, а смеласць. Марылька пускаецца ў небяспечныя прыгоды, каб уцерці нос усім, хто насміхаўся з яе праз малы рост.

За кнігай-білінгва “Смелая дзяўчынка” аўтараў Машы Чараковай і Марты Чарновай запрашаем у аддзел выданняў на замежных мовах па адрасу: вул. Ажэшка, 17.