Мястэчкі і вёскі Беларусі. Падарожжа з Жыгамонтам

Жыгамонт, Ю.У. Мястэчкі і вёскі Беларусі. Падарожжа з Жыгамонтам / Ю.У. Жыгамонт. – Мінск: Беларусь, 2022. – 208 с.: іл.

“У камянёў доўгая памяць”, – сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, вядомы аматар падарожжаў па Беларусі, аўтар і вядучы папулярнай перадачы на беларускім тэлебачанні “Падарожжа з Жыгамонтам” (“Падарожжа дылетанта”) Юрый Жыгамонт  адправіўся ў падарожжа па нічым непрыкметным на першы погляд беларускім вёсачкам і мястэчкам. І як вынік – выдаў кнігу “Мястэчкі і вёскі Беларусі. Падарожжа з Жыгамонтам”.

Гэта кніга своеасаблівая вандроўка ў краіну, якая мае багатую на падзеі гісторыю, безліч  старадаўніх помнікаў, збудаванняў, цікавых незвычайных людзей, якія пакінулі свой след у беларускай гісторыі, якая здзівіць і зачаруе кожнага, хто наведае яе. Аўтар сабраў не толькі цікавую інфармацыю, але і дапоўніў яе казкамі, цікавымі паданнямі і легендамі аб паходжанні самых розных вёсак і мястэчак па ўсёй нашай краіне, дапоўніў яе яркімі карцінкамі і фатаграфіямі з падарожжаў.

У нататніку «дылетанта» знайшлося месца і для адметных казак і паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак Гродзеншчыны.  І сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць у Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі, Карэліцкі, Слонімскі і многія іншыя раёны, пазнаёміцца са славутасцямі такіх вёсак і мястэчак, як Беліца, Варонча, Гайцюнішкі, Гудагай, Жырмуны, Ізабелін, Мсцібава, Рэпля і іншыя.

Пазнаёміцца з кнігай можна ў аддзеле краязнаўства (вул. Карбышава, 17, каб. 107). Тэл.: 71-89-54.