Янка купала ў творах пісьменнікаў Лідчыны

У 2022 годзе 140-гадовы юбілей нацыянальнага паэта Беларусі Янкі Купалы шырока адзначаецца ў нашай краіне і за яе межамі. Яго літаратурна-мастацкая спадчына – вялікае нацыянальнае багацце.

На геаграфічнай карце Беларусі мноства мясцін, якія сведчаць аб размаху і інтэнсіўнасці творчых і жыццёвых сувязей песняра са сваім народам.

Так, у далёкім 1940 годзе Янка Купала прыехаў у Ліду на сустрэчу з выбаршчыкамі па Лідска-Слабадской выбарчай акрузе. Візіт яго працягваўся тры дні. За гэты час паэт меў магчымасць бліжэй пазнаёміцца з горадам і людзьмі, сустрэцца з літаратарамі, прайсціся па вуліцах даваеннай Ліды.

Асоба класіка беларускай літаратуры заўсёды была прыцягальнай для майстроў слова. Амаль у кожнага паэта Лідчыны ёсць верш, а то і не адзін, прысвечаны народнаму песняру.

YouTube player