Юны выратавальнік

Яркая, цікавая, а галоўнае – пазнавальная і навучалая гульнёвая праграма прайшла ў філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” для дзяцей 2-4 класаў “Юны выратавальнік”.

Дзяцей чакалі гульні, конкурсы, яны вучыліся выклікаць выратавальнікаў, праігрывалі розныя сітуацыі. Віктарыны і конкурсы дапамаглі прыгадаць тэарэтычныя веды. Пагаварылі і пра гісторыю ўзнікнення пажарнай службы. Пагарталі часопіс “Юны выратавальнік”. У канцы мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай “И ночью, и днём они готовы к битве с огнем”.